Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.202321 лютага ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы вучні Х класа разам з настаўнікамі школы прынялі ўдзел у “Купалаўскай дыктоўцы”.
Для вучняў V-VII класаў быў арганізаваны “Моўны турнір”, які прайшоў у форме гульні-спаборніцтва. Удзельнікі раздзяліліся на дзве каманды. Турнір пачаўся з размінкі, а потым былі цікавыя конкурсы: “Лесвіца”, “Эрудыт”, “Хто больш?”, конкурс перакладчыкаў, “Адным словам”, “Чужое слова”, “Веру і не веру”.
Вучні прадэманстравалі свае інтэлектуальныя здольнасці, уменні працаваць у камандзе. У канцы гульні пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі.
Каб з годнасцю можна было сказаць, што мы сапраўдныя беларусы, неабходна ведаць сваю мову, гісторыю, культуру.