Пераможца ў творчым конкурсе «Там пакінуў я душы часціцу...»

23.09.2023

23 верасня 2023 года, Булыга Ганна, навучэнка 10 класа ДУА «Лядзецкая сярэдняя школа» Столінскага раёна, стала пераможцай (заняла 2 месца ў намінацыі «Проза») у творчым конкурсе «Там пакінуў я душы часціцу...», прысвечаным 225-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Адама Міцкевіча і была запрошана да ўдзелу ў літарна-музычным фестывалі «Восень у Завоссі» на ўрачыстае ўзнагароджанне. Ад наведвання музея-сядзібы Міцкевічаў «Завоссе» засталіся вельмі прыемныя ўражанні не толькі ад гэтага месца, але і ад таленавітых людзей, якіх яна там сустрэла. Была магчымасць акунуцца ў атмасферу тых гадоў, калі жыў і тварыў Адам Міцкевіч, наведаць яго ўтульную сядзібу, прыняць удзел у майстар-класах, квэстах, выставах. На памяць засталіся сувеніры, падарункі і незабыўныя эмоцыі.

поделиться в: