Месячнік па прафілактыцы суіцыдаў
10.10.2024З 10 верасня па 10 кастрычніка ў школе праводзіліся мерапрыемствы месячніка па прафілактыцы суіцыдаў, накіраваныя на захаванне псіхічнага здароўя школьнікаў, фарміраванне цэннасных адносін да жыцця. Цікава праходзілі акцыі "Добры настрой", "Размалюй жыцце ў яркі колер", "Пажаданне сябру", "Я ў гэты свеце не адзін". Вучні пачатковых класаў актыўна ўдзельнічалі ў мультзарадцы "Вяселы настрой", гульні "Дарога майго жыцця". Для вучняў 5-8 класаў праведзены флэшмоб "Мы - разам", "Вяселы песні". Класныя гадзіны "Галоўнае ў жыцці - жыцце", "Жыццё як найвышэйшая каштоўнасць", "Сямейныя каштоўнасці", круглы стол "У жыцці заўседы есць выбар" дапамаглі падлеткам усвядоміць іх жыццёвыя мэты і каштоўнасці, сфарміраваць адказныя адносіны да свайго жыцця.