Першы дзень тыдня пачатковых класаў «Марафон ведаў»
21.10.2024З 21 па 25 кастрычніка ў нашай школе на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі праводзіцца тыдзень пачатковых класаў «Марафон ведаў». Тыдзень праходзіць пад дэвізам «Мой родны кут, як ты мне мілы…». Адкрыццё тыдня адбылося на лінейцы, дзе вучні пазнаёміліся з планам тыдня. Тыдзень праводзіцца ў форме падарожжа па краіне «Ведаў» на паравозіку. І сёння вучні адправіліся ў падарожжа ў першым вагоне пад назвай «Дзень роднага краю». Дэвіз дня: «Радзіма пачынаецца з мяне». Паміж вучнямі 1-3 класаў быў праведзены конкурс чытачоў вершаў па тэме «Люблю мой край, старонку гэту». А асабліва дзецям спадабалася экскурсія ў этнавугалог «Наша спадчына». Там яны пазнаёміліся з рэчамі быту, якімі людзі карысталіся ў старадаўнія часы. У канцы дня вучні 1-3 класаў выпусцілі сценгазету «Дзень роднага краю». Выпуск газеты праводзўся ў форме КТС. Дзень быў насычаным і цікавым.