Дзень роднай мовы 22 кастрычніка ў пачатковых класах

22.10.2024

Дзень роднай мовы 22 кастрычніка ў пачатковых класах прайшоў пад дэвізам “Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога”. Ён пачаўся з чэленджа “Мая мова”. Вучні актыўна знаходзілі прыметнікі да слова мова. Потым вучні 1-3 класаў наведалі інтэграваную сельскую бібліятэку. Наталля Анатольеўна правяла з вучнямі цікавае мерапрыемства “Песняры зямлі беларускай”. У бібліятэцы была арганізавана выстава, на якой прадстаўлены кнігі пра асветнікаў зямлі беларускай. Вучні разглядалі лэпбук вёскі Лядзец, успомнілі беларускіх пісьменнікаў, пазнаёміліся з некаторымі  творамі. Таксама для вучняў 3 класа Братцавай Кацярынай Канстанцінаўнай  быў праведзены ўрок– падарожжа па беларускай мове па тэме “Дзейнік і выказнік – галоўныя члены сказа”. Урок спрыяў фарміраванню ў навучэнцаў любові да Радзімы. Вучні адправіліся разам з буслом ў цікавае падарожжа па Століншчыне. Ім вельмі спадабалася ўдзельнічаць у розных заданнях і любавацца краявідамі роднага краю.  Затым яны складалі кластар “Галоўныя члены сказа”, актыўна працавалі з воблакам слоў. Завяршэннем Дня роднай мовы быў выпуск сценгазеты “Дзень роднай мовы”. Веды, дапытлівасць і добры настрой забяспечылі поспех праведзеных мерапрыемстваў. Мілагучнасць роднай матчынай мовы павінна застацца на ўсё жыццё.

поделиться в: