Чацвёрты дзень тыдня пачатковых класаў “Марафон ведаў”

24.10.2024

Пад дэвізам “Даруйце людзям дабрыню” прайшоў чацвёрты дзень тыдня пачатковых класаў “Марафон ведаў”. Пачаўся ён з выпуска сценгазеты “Дзень дабрыні”, у якой вучні размясцілі прыказкі, словы дабрыні, “чароўныя словы”. Свае лепшыя здольнасці вучні паказалі ў гульні “Агенчык дабрыні”. У час правядзення акцыі “Букет добрых пажаданняў” вучні віталі ўсіх, каго сустракалі прыгожымі кветкамі і пажаданнямі шчасця і дабра. На факультатыўным занятку “Маэстра Этыкет вітае сяброў” вучні вучыліся ветлівасці, падбіралі прыказкі, знаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў пра добрыя ўчынкі.

Спадзяёмся, што ўсе вучні стануць дабрэй, а Дзень дабрыні перарасце ў штодзённую патрэбу рабіць дабро.

поделиться в: