2-я сесія бацькоўскага ўніверсітэта
13.12.2024У школе 13 снежня адбылася 2-я сесія бацькоўскага ўніверсітэта. Для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі Брацавай К.К. была праведзена гутарка-дыялог па тэме “Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці чалавека”, а таксама бацькам былі прапанаваны рэкамендацыі па фарміраванні ў дзіцяці навыкаў самакантролю. Яхнавец В.С. правяла час пытанняў і адказаў “Дзіця і камп’ютар”.
З бацькамі вучняў ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі Ханавец С.І. правяла круглы стол “Правілы паводзін з падлеткамі”, дзе былі распрацаваны правілы ўзаемадзеяння з падлеткамі. Скрабец П.М. падзяліўся інфармацыяй: “Як засцерагчы падлетка ад насілля”. Разам з бацькамі былі прааналізаваны праблемныя сітуацыі.
Для бацькоў вучняў ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі псіхолаг Грышчук Г.І. правяла кансультацыю “Як засцерагчы дзіця ад залежнасці”, а таксама бацькам была прапанавана памятка “Шляхі прафілактыкі і пераадолення залежнасці”. Вярэніч Н. М. абмеркавала з бацькамі пытанне “Дапамога старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні”.