Инновационная деятельность

Ад праектнай дзейнасці да інавацыі

18.03.2016

Ад праектнай дзейнасці да інавацыі

 

С.Р.Царык, настаўнік гісторыі

 

На сучасным этапе развіцця грамадства  адной з самых актуальных праблем з’яўляецца  грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Дадзеная праблема – гэта прыярытэт у сістэме выхаваўчай работы нашай установы адукацыі. Створана выхаваўчая мадэль грамадзяніна-патрыёта праз рэалізацыю праектнай дзейнасці, якая вядзецца сумесна вучнямі, педагогамі і класнымі кіраўнікамі.

Праектная дзейнасць  арыентавана на работу без прымусу. Тут кожны вучань выбірае справу ў адпаведнасці са сваімі інтарэсамі. Адным з самых масштабных праектаў стала стварэнне этнаграфічнага вугалка “Этнаграфія вёскі Лядзец: год за годам”.

 Нашы вучні і настаўнікі – удзельнікі, прызёры і пераможцы  раённых і абласных навукова-практычных і краязнаўчых канферэнцый,  фестываляў, патрыятычных марафонаў, акцый.

За апошнія тры  гады нашы вучні атрымалі 3 дыпломы І ступені, 2 дыпломыІІ ступені, 2 дыпломы ІІІ ступені. Даследчая работа вучня 9 класа Шыкунца Аляксея “Сям’я Панчанка – прыклад самаадданага служэння сваёй справе і народу” атрымала сертыфікат пераможцы на І этапе абласнога марафону “Возьми, мой внук, в наследство память” (кіраўнік – С.Р.Царык). Дыпломам І ступені на раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Адкрываю свет – адкрываю сябе” была адзначана даследчая работа вучаніцы 10 класа Ляшук Марыны  “Уладзімір Уродніч – мастак, грамадзянін, патрыёт Століншчыны” (кіраўнік – Л.У.Скрабец).

У раённым конкурсе на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня праект вучаніцы Ляшук Марыны і класнага кіраўніка Л.У. Скрабец “70 добрых спраў” (кіраўнікі: А.М.Ляшук і С.Р. Царык) у намінацыі “Расцім патрыётаў Бацькаўчыны” быў адзначаны дыпломам І ступені і прыняў удзел у абласным конкурсе.  Творчы праект “Народны каляндар: свята Юр’я”, які выканалі вучаніцы Ляшкевіч Ганна і Ляшкевіч Наталля (кіраўнік – С.Р.Царык) у рамках раённага конкурса “Святочны крэатыў” у намінацыі “Лепшае ўвасабленне народнага свята” быў узнагароджаны  дыпломам І ступені.

Праектная дзейнасць прыносіць і педагогам, і вучням незлічоную колькасць станоўчых эмоцый, у нашых работах прысутнічае пастанная навізна і непаўторнасць, намі нічога не запазычваецца з інтэрнет-рэсурсаў, мы стварылі свой рэсурс – своеасаблівы “народны архіў роднага краю”. Напрацаваны матэрыял  выкарыстоўваецца  ў адукацыйным працэсе і мае высокі выхаваўчы патэнцыял. 

Значэнне такой работы для падрастаючага пакалення, асабліва ў перыяд станаўлення грамадзянскіх якасцей, нельга ацаніць. Таму калектыў аднадумцаў, які склаўся ва ўстанове адукацыі крочыць далей. У гэтым навучальным годзе мы працуем над рэалізацыяй інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі вуснагістарычных даследаванняў гісторыі роднага краю як сродку развіцця сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый вучняў”. Задачы, якія мы ставім перад сабой і вучнямі нам па плячу. Мы ўпэўнены, што створым эфектыўную сістэму грамадзянска-патрыятычнага выхавання вучняў на больш высокім узроўні праектнай дзейнасці – інавацыйным.

свернуть