Выступление на Республиканском семинаре “Опыт реализацации инновационного проекта “Внедрение модели устноисторических исследований родного края как средства развития социально-гражданских компетенций” в г. Могилёве

Арганізацыя эфектыўнага ўзаемадзеяння суб’ектаў інавацыйнай дзейнасці, накіраванага на развіццё асобы вучня

 

Царык С.Р., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

дзяржаўнай установы адукацыі

“Лядзецкі вучэбна-педагагічны комплекс

яслі-сад – сярэдняя школа”

Столінскага раёна Брэсцкай вобласці

 

Педагогі-тэарэтыкі і практыкі разглядаюць педагагічнае ўзаемадзеянне як умову развіцця творчых здольнасцей, павышэння прафесіяналізму, як механізм сувязі сям'і і школы, як фактар асобаснага самаразвіцця навучэнцаў. Узаемадзеянне суб’ектаў інавацыйнай дзейнасці патрабуе значна большай разнастайнасці ў падыходах. Інавацыйнае ўзаемадзеянне патрабуе ў першую чаргу павышэння планкі прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў. Для наладжвання эфектыўнага ўзаемадзеянне мы перагледзелі, перабудавалі і стварылі мадэль метадычнай работы ва ўмовах інавацыйнай дзейнасці. Сістэму метадычнай работы пабудавалі з улікам запытаў і патрэб педагогаў, неабходных для паспяховага рашэння задач і садзейнічання фарміраванню ў іх інавацыйнага вопыту.

Прыярытэтнымі накірункамі ў метадычнай мадэлі ўстановы адукацыі былі вылучаны:

- павышэнне кваліфікацыйнага ўзроўню педагогаў, якія ажыццяўляюць інавацыйную дзейнасць, праз самаадукацыю, удзел у практычных семінарах, трэнінгах ва ўстанове адукацыі, а таксама ва ўстановах дадатковай адукацыі дарослых. На аснове прынцыпаў бесперапыннай асобасна арыентаванай адукацыі:

- распрацоўка вучэбна-метадычнага забеспячэння з мэтай навучання навучэнцаў спосабам збору інфармацыі з дапамогай метаду вуснай гісторыі;

- арганізацыя ўзаемадзеяння з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) навучэнцаў праз прыцягненне іх да сумеснай рэалізацыі інавацыйнай праграмы з мэтай забеспячэння іх задаволенасці інавацыйным адукацыйным працэсам;

- фарміраванне эфектыўнай педагагічнай практыкі і трансляцыя інавацыйнага вопыту.

У першы год рэалізацыі інавацыйнага праекта былі запушчаны механізмы

навукова-метадычнага суправаджэння па авалоданні педагогамі і навучэнцамі неабходнымі тэарэтычнымі ведамі па тэме інавацыйнага праекта і навыкамі метаду вуснагістарычных даследаванняў. Ажыццяўленне ішло праз работу праблемнай групы “Арганізацыя інавацыйнай дзейнасці педагогаў па ўкараненні мадэлі вуснагістарычных даследаванняў роднага краю як сродку развіцця сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый вучняў”, пастаянна дзеючага семінара “Фарміраванне даследчых кампетэнцый настаўніка, які ажыццяўляе інавацыйную дзейнасць”. Для вучняў дзейнічала “Студыя журналіста”, дзе педагогі-філолагі вучылі іх правільнай фармуліроўцы і пастаноўцы пытанняў. Працавала адкрытая інфармацыйна-кансультацыйная пляцоўка “Адкрыты мікрафон” і “Скарбонка ідэй”, дзе вучні маглі задаць любое важнае для іх пытанне і падзяліцца першым станоўчым вопытам інавацыйнай дзейнасці. У першыя месяцы правялі шэраг мерапрыемстваў: “Гуляем у прэс-канферэнцыю”, “Рыхтуем навіны” навучальнага і развіццёвага плана, якія былі накіраваны на іх асобаснае развіццё і развіццё сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый. У гэтым жа годзе быў праведзены форум усіх суб’ектаў інавацыйнай дзейнасці: навучэнцаў, педагогаў і бацькоў. 27 навучэнцаў 8-10 класаў, якія ўдзельнічалі ў інавацыйным праекце, і 8 педагогаў вызначыліся з тэматыкай вуснагістарычных даследаванняў.Неабходна адзначыць, што ў інавацыйным даследаванні вучням і педагогам дапамагалі дзевяць бацькоў і сацыяльныя партнёры (прадстаўнікі мясцовага сельскага выканаўчага камітэта, сельскай бібліятэкі, раённага краязнаўчага музея, рэдакцыі раённай газеты, раённага аддзела статыстыкі і ўпраўлення сельскай гаспадаркі).

Даследаванні з выкарыстаннем метаду вуснай гісторыі вяліся па сямі накіруках:

-         Вайна ў лёсе маіх землякоў;

-         Этнаграфічная спадчына;

-         Асаблівасці правядзення каляндарна-абрадавых свят у в. Лядзец;

-         Тапанімічныя назвы майго краю;

-         Гісторыя калгаснага будаўніцтва;

-         Чарнобыль вачыма маіх аднавяскоўцаў;

-         Гісторыя піянерскага і валанцёрскага руху ў вёсцы Лядзец.

Вынікам сумеснай работы педагогаў і навучэнцаў на дадзеным этапе рэалізацыі праекта стала стварэнне этнаграфічнага пакоя. Сабраны відэаматэрыялы інтэрв'ю са старажыламі вёскі аб асаблівасцях заняткаў жыхароў вёскі, святкавання каляндарна-абрадавых свят і культуры харчавання вяскоўцаў у мінулым. Для навучэнцаў, бацькоў і гасцей установы адукацыі была распрацавана і праводзіцца экскурсія “Ад прадзедаў, спакон вякоў, нам засталася спадчына” ў этнаграфічным пакоі, дзе можна азнаёміцца з асаблівасцямі хатняга інтэр’еру, прыладамі працы, посудам і мэбляй канца XIX і першай паловы XX стагоддзя; стварылі віртуальны музей "У свеце забытых рэчаў". Арганізавалі работу клуба "Юныя экскурсаводы", што паспрыяла павышэнню актыўнасці навучэнцаў. Тры групы навучэнцаў прадставілі свае даследчыя і творчыя праекты, заснаваныя на вуснагістарычных даследаваннях, на раённым краязнаўчым конкурсе “Непаўторны Столінскі край”. Праекты “Наша зямная зорка: Герой Сацыялістычнай Працы Вольга Сільвестраўна Шыкунец” і “Заняткі жыхароў вёскі Лядзец: гандаль насеннем” адзначаны дыпломамі І ступені. Творчы праект “Працоўныя будні” адзначаны дыпломам ІІ ступені, даследчы праект “Піянерскі задор у спадчыну” – дыпломам ІІІ ступені.

Самае важнае і галоўнае: у выніку работы над інавацыйным праектам у першы год яго рэалізацыі, вучні атрымалі навыкі інтэрв’юіравання, навучыліся распрацоўваць апытальнікі і браць інтэрв’ю па тэмах індывідуальных даследчых праектаў. Асобныя праекты прадставілі да ўдзелу ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Адкрываю свет – адкрываю сябе” і ўдзелу ў конкурсе навукова-даследчых і творчых работ “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”, які арганізоўваліся па ініцыятыве часопіса “Роднае слова” і рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда”.

У другі і трэці год рэалізацыі праекта з мэтай яго метадычнай падтрымкі дзейнічала творчая група педагогаў “Інтэграцыя вуснагістарычных даследаванняў у адукацыйны працэс” і пастаянна дзеючы семінар-практыкум "Фарміраванне сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый вучняў праз розныя віды дзейнасці з дапамогай выкарыстання вуснагістарычных даследаванняў". Работа творчай групы садзейнічала павышэнню кваліфікацыі педагогаў, якая ажыццяўляла інавацыйную дзейнасць. Рэзультатам работы стала стварэнне даведнікаў для педагогаў “Практычнае выкарыстанне прадуктаў інавацыйнай дзейнасці ў адукацыйным працэсе” і “Дакументальна-метадычныя матэрыялы для выкарыстання на ўроках, факультатывах і ў пазакласнай дзейнасці”. Праводзіліся нарады па ажыццяўленні работы ўстановы адукацыі ў інавацыйным рэжыме, індывідуальныя і групавыя кансультацыі, прайшоў метадычны тыдзень “Панарама інавацыйнага вопыту: напрацоўкі, праблемы, перспектывы”, пасяджэнне школьнага вучэбна-метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў па тэме "Удасканаленне формаў і метадаў работы класных кіраўнікоў па развіцці сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў». У рамках узаемадзеяння, у сакавіку 2017 года, адбыўся міжрэгіянальны семінар удзельнікаў інавацыйнага праекта паміж педагогамі Столінскага і Пінскага раёнаў на базе нашай установы адукацыі. Педагогамі быў распрацаваны і праведзены майстар-клас па тэме «Стварэнне вуснагістарычных крыніц. Прыёмы збору і фіксацыі матэрыялаў і формы іх прадстаўлення», які атрымаў высокую ацэнку удзельнікаў семінару. Набытым вопытам у працэсе інавацыйнай дзейнасці, дзяліліся і навучэнцы ўстановы адукацыі – Шыкунец Аляксей, Скулавец Анастасія і Антановіч Уладзіслаў.

Вучні і педагогі прынялі ўдзел у занальным этапе VI адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” у конкурсе “Бабуліна кухня”, дзе былі прадстаўлены юр’еўскія стравы вёскі Лядзец з кулінарнай кнігі, якая створана вучнямі ў рамках даследавання этнаграфічнай спадчыны лядчан.

Усе накірункі ўзаемадзеяння садзейнічалі забяспечэнню фарміравання даследчых кампетэнцый і навучэнцаў, і педагогаў, павышэнню іх інфармацыйнай культуры ў галіне вуснагістарычных даследаванняў.

Інавацыйная дзейнасць для навучэнцаў мела асобасны сэнс. Яна адкрыла значныя магчымасці для фарміравання ключавых кампетэнцый у працэсе іх уключэння ў практычную дзейнасць, садзейнічала самаарганізацыі і вызначэнню свайго месца і прызначэння ў грамадстве; далучыла вучняў да пошуку інфармацыі і самастойнаму аналізу яе зместу. Навучэнцы мелі магчымасць рабіць выбар адпаведна інтарэсам, самастойна вызначаць задаволенасць вынікамі працы, асэнсоўваць сітуацыю поспеху і няўдач.

  

Пасля завяршэння работы над інавацыйным праектам, напрацаваныя матэрыялы сталі базай для арганізацыі раённага рэсурснага цэнтра па грамадзянска-патрыятычным выхаванні. У цэнтры можна атрымаць метадычныя парады і матэрыялы для правядзення піянерскіх збораў, выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі вучэбна-даследчай дзейнасці. Матэрыялы па тэме “Сістэма работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні ва ўстанове адукацыі” сістэматызаваны па раздзелах і запісаны на аптычны носьбіт інфармацыі. Трансляцыя вопыту работы педагогаў установы ў дадзеным накірунку была прадстаўлена на рэгіянальнай Ярмарцы метадычных ідэй “Выхаваўчая работа ў сістэме сучаснага інфармацыйнага асяроддзя” ў лютым 2018 года. У бліжэйшых планах – стварэнне блога для педагогаў раёна, якія рэалізуюць у сваёй дзейнасці накірунак грамадзянска-патрыячнага выхавання.

Інавацыйная дзейнасць станоўча ўплывае наладжванню цеснага супрацоўніцтва з бацькамі, спрыяе павышэнню сацыяльнай актыўнасці ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу, умацаванню сацыяльнага партнёрства, развіццю камунікатыўных, даследчых, сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый усіх удзельнікаў інавацыі.

Актыўная самаадукацыйная дзейнасць педагогаў і імкненне да павышэння свайго прафесійнага ўзроўню дазволілі падняць на новы якасны ўзровень метадычную работу ва ўстанове адукацыі.

Распаўсюджанне эфектыўнага інавацыйнага вопыту актыўна ажыццяўлялася праз правядзенне майстар-класаў, прыстэндавую прэзентацыю вынікаў інавацыйнай дзейнасці педагогаў і вучняў установы адукацыі “У пошуках гісторыі…” на раённым, міжрэгіянальным і абласным узроўнях педагогамі Ляшук А.М., Ляшук М.Л., Ханавец С.І., Царык С. Г., выступленні на раённых семінарах-практыкумах, педагагічных марафонах і канферэнцыях. Наш вопыт інавацыйнай дзейнасці трансліраваўся праз педагагічныя сродкі масавай інфармацыі. Артыкулы “Фестываль праектаў “Форум”: структура і алгарытм сумеснай дзейнасці”, “Ад праектна-даследчай дзейнасці – да поспеху і прызнання” былі апублікаваны ў часопісе “Народная асвета” № 6 за 2016 год. Вопыт работы педагогаў установы адукацыі асвятляўся ў раённай газеце “Навіны Палесся”, на сайтах установы адукацыі, аддзела па адукацыі Столінскага райвыканкама, абласнога інстытута развіцця адукацыі.

У снежні 2018 года дырэктар установы Ляшук А.М. дзялілася вопытам работы па фарміраванні грамадзянска-патрыятычных кампетэнцый праз работу рэсурснага цэнтра на прэс-туры “Настаўніцкай газеты” па Столінскім раёне.

Установа адукацыі, якая рэалізавала інавацыйны праект хаця б адзін раз, ужо не зможа працаваць традыцыйна. У калектыва, які атрымаў добры інавацыйны вопыт, ёсць пастаянная патрэба працаваць у рэжыме развіцця, а таксама велізарнае жаданне дзяліцца сваімі напрацоўкамі і эфектыўным вопытам з калегамі іншых устаноў адукацыі.

P.S.

На сённяшні момант ва ўстанове працуе праблемная група педагогаў (8 педагогаў), якую цікавіць метапрадметны падыход у арганізацыі адукацыйнага працэсу. Педагогі вывучаюць педагагічны метад адукацыйнага падарожжа як спосабу фарміравання метапрадметных кампетэнцый вучняў. Усе педагогі скіраваны на рэзультат: увайсці ў работу па рэалізацыі новага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання прафесійнага самавызначэння навучэнцаў пасродкам тэхналогіі адукацыйнага падарожжа”.

свернуть