Отчёт о работе

Справаздача

аб рабоце папячыцельскага савета за I квартал 2024 года

 

У I квартале 2024  года згодна плану работы папячыцельскага савета было праведзена адно пасяджэнне, якое адбылося 16 сакавіка 2024 года.

Быў абмеркаваны праект плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўстановы адукацыі да новага навучальнага года. Члены савета азнаёміліся з аб’ёмам работ па цякучым рамонце, які быў вызначаны камісіяй школы з улікам заўваг раённай камісіі. Праект плана быў прыняты без паправак і змяненняў.

Па другім пытанні было прынята рашэнне аб прыцягненні добраахвотных грашовых сродкаў законных прадстаўнікоў навучэнцаў для правядзення  цякучага рамонту ўстановы адукацыі. Члены папячыцельскага савета былі азнаёмлены з дэфектным актам і пералікам неабходных рамонтных работ да новага навучальнага года. У ходзе цякучага рамонту плануецца правесці афарбоўку сцен, батарэй ацяплення і напольнага пакрыцця ва ўсіх памяшканнях у будынку корпуса № 2 (яслі-сад), абнавіць афарбоўку сцен і батарэй ацяплення ў класных памяшканнях будынку корпуса № 1, абсталявання спартыўнага гарадка. Акрамя гэтага, неабходна правесці выбарачны рамонт стулаў для вучняў пачатковых класаў у корпусе № 2.

Справаздача

аб рабоце папячыцельскага савета за IV квартал 2023 года

 

У IV квартале 2023  года згодна плану работы папячыцельскага савета было праведзена адно пасяджэнне, якое адбылося 16 снежня 2023 года. На абмеркаванне былі вынесены наступныя пытанні:

  1. Аб аналізе фарміравання грашовых сродкаў папячыцельскага савета з добраахвотных пералічэнняў (узносаў) фізічных асоб і іх мэтавае выкарыстанне па выніках першага паўгоддзя 2023/2024 навучальнага года.
  2. Аб выкананні плана па зборы другаснай сыравіны за 2023 год.

Па першым пытанні адзначана, што з верасня па снежань 2023 года законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў на дабрачынны рахунак грашовыя сродкі не пералічваліся. Паступілі грашовыя сродкі аб абласнога аддзялення Фонда міру ў памеры 1 300 беларускіх рублёў у сувязі з наданнем установе адукацыі статусу “Школа міру” для правядзення ўрачыстага мерапрыемства. Сродкі выкарыстаны ў поўным аб’ёме па мэтавым прызначэнні.Пашыта форма для 14 членаў атраду міратворцаў, закуплена сувенірная прадукцыя для ганаровых гасцей. Дакументы, якія пацвярджаюць мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў, своечасова прадастаўлены ў Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Столінскага раёна і кіраўніцтву абласнога аддзялення Фонда міру.

Акрамя гэтага, у снежні плануецца паступленне грашовых сродкаў у памеры 200 беларускіх рублёў ад ААТ “Лядзецкі” для набыцця цукеркаў і прызоў для дашкольнікаў і вучняў І-VІ класаў, якія будуць выкарыстаны пры правядзенні навагодніх мерапрыемстваў. 

Па другім пытанні слухалі інфармацыю загадчыка гаспадаркай Жогліч Л.М. аб выкананні плана па зборы другаснай сыравіны за 2023 год. Даведзеныя паказчыкі ў цэлым выкананы на 123,3%. Перавыкананы план па адходах шкла (258%), бумазе (123,7%). Не выкананы план па зборы палімераў (45,9% і 65,4%). Члены савета адзначылі, што дадзенае пытанне павінна быць на кантролі ў 2024 годзе. Работу па зборы і здачы другаснай сыравіны неабходна актывізаваць, пачынаючы з І квартала 2024 года, і аналізаваць вынікі 1 раз на квартал.

Справаздача

аб рабоце папячыцельскага савета за IIІ квартал 2023 года

 

У IIІ квартале 2023  года згодна плану работы папячыцельскага савета было праведзена адно пасяджэнне, якое адбылося 16 верасня 2023 года.

На пачатку пасяджэння старшынёй было адзначана, што на пачатак навучальнага года змяненняў у склад папячыцельскага савета не ўносілася. У 2023/2024 навучальным годзе ў склад савета ўвайшлі:

Літвін Наталля Уладзіміраўна, старшыня савета;

Скрабец Наталля Віктараўна, намеснік старшыні савета;

Галік Вікторыя Вадзімаўна;

Вярэніч Уладзімір Аляксандравіч, дырэктар ААТ “Лядзецкі”;

Скрабец Аркадзій Аркадзьевіч, старшыня Лядзецкага сельвыканкама;

Скрабец Алена Віктараўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце;

Яхнавец Валянціна Сцяпанаўна, настаўнік.

На пасяджэнні разглядаліся два пытанні:

  1. Аб выніках падрыхтоўкі ўстановы адукацыі да новага 2023/2024 навучальнага года.
  2. Аб вызначэнні напрамкаў, форм, памераў і парадку выкарыстання сродкаў папячыцельскага савета ў 2023/2024 навучальным годзе.

Па першым пытанні адзначана, што на канец II квартала законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў на дабрачынны рахунак былі пералічаны грашовыя сродкі, якія ў поўным аб’ёме затрачаны на цякучы рамонт установы адукацыі.

У ходзе цякучага рамонту праведзена афарбоўка сцен, батарэй ацяплення і напольнага пакрыцця ва ўсіх памяшканнях у будынку корпуса №2 (яслі-сад), абноўлена афарбоўка сцен і батарэй ацяплення ў класных памяшканнях будынку корпуса № 1, абсталявання спартыўнага гарадка. Усе матэрыялы спісаны ва ўстаноўленым парадку, дакументы на спісанне своечасова прадастаўлены ў Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Столінскага раёна. Акрамя гэтага на дабрачынны рахунак установы адукацыі паступілі грашовыя сродкі ад ААТ “Лядзецкі” на набыццё тэлевізара і прынтара па прычыне святкавання 160-годдзя з дня заснавання ўстановы адукацыі. Дакументы, якія пацвярджаюць мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў, своечасова прадастаўлены ў Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Столінскага раёна і кіраўніцтву ААТ “Лядзецкі”.

Па другім пытанні было прынята рашэнне аб прыцягненні добраахвотных грашовых сродкаў законных прадстаўнікоў навучэнцаў для правядзення  цякучага рамонту ўстановы адукацыі на будучы навучальны год, а таксама для арганізацыі пітнога рэжыму навучэнцаў праз закупку прывазной пітной вады, аднаразовага посуду для піцця. Па магчымасці, прапанавана разгледзець на класных бацькоўскіх сходах І-ІV класаў і сходзе бацькоў выхаванцаў дашкольнай групы пытанне закупкі бацькамі салодкіх падарункаў да навагодніх святаў.