Родительский университет

Уважаемые родители!

На базе нашего учреждения образования начал свою работу Родительский университет. Цель университета: создание условий для повышения родительской компетентности, гармонизации детско-родительских отношений в семье.

Руководит работой университета заместитель директора по воспитательной работе: Скребец Елена Викторовна  (ректор университета).

В состав родительского университета входят две кафедры:

  • кафедра правовых знаний и конструктивного взаимодействия;
  • кафедра возрастной и семейной психологии и педагогики.

Вся работа Родительского университета будет отражена на сайте учреждения образования в разделе "Родителям" под рубрикой "Родительский университет".

Анонс проведения мероприятий

Занятия с родителями в рамках проекта "Родительский университет" будут проведены 14.12.2023г.

№ цыкла

Тэмы заняткаў

Адказныя

Месца правядзення

2-ая сесія лістапад-снежань

1-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Гутарка-дыялог “Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей”

Выхаванне культуры паводзін і павагі да людзей у вучняў. Фарміраванне правіл паводзін і добрых манер. Культура асобы: культура знешнасці, зносін, гаворкі. Эфектыўныя зносіны: асноўныя складнікі.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Яхнавец В.С.

 

 

Каб. 3 класа

Час пытанняў і адказаў “Прафілактыка злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх”

Прафілактыка ўсіх форм гвалту над дзецьмі дома, у школе, у грамадскіх месцах. Рэкамендацыі бацькам па сваечасовым выяўленні фактаў гвалту ў дачыненні непаўналетніх.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Сапон А.С.

 

 

Каб. 4 класа

2-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на IІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Круглы стол “Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў”

Проціпраўныя паводзіны непаўналетніх. Фактары і прычыны правапарушэнняў. Падлеткі “групы рызыкі”.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Скрабец П.М.

 

Каб. 7 класа

Інфармацыя + “Культура паводзін у канфліктных сітуацыях”

Паняцце “канфлікт”, “булинг”. Сямейныя канфлікты ў дыядзе “бацькі-дзеці”, прычыны іх узнікнення. Стратэгіі паводзін у канфлікце, спосабы пераадолення і прафілактыка дзіцяча-бацькоўскіх канфліктаў. Школьныя канфлікты. Культура паводзін дарослых і дзяцей пры ўзнікненні школьных канфліктаў.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Ляшук М.Л.

 

 

 

 

 

 

Каб. 8 класа

Інформ-дайджэст «Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт»

Віртуальная       рэальнасць: магчымасці і небяспека. Як зберагчы дзіця ад небяспек ў сацыяльных сетках.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Скрабец Л.У.

Каб. 9 класа

3-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на ІІI ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Круглы стол “Асцярожна: суіцыд”

Суіцыд сярод непаўналетніх. Віды і прычыны. Матывы суіцыдальных паводзін у падлеткаў. Індыкатары суіцыдальнай рызыкі. Прафілактыка суіцыдальных паводзін.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Грышчук Г.І.

 

Каб.10 класа

Інфармацыя + “Дапамога старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні”

Вызначэнне прафесійных схільнасцей і здольнасцей старшакласнікаў. Роля бацькоў у працэсе выбару прафесіі і самавызначэнні. Дапамога старшакласнікам у выбары будучай прафесіі.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Антановіч І.А.

 

 

Каб.11 класа

свернуть

План работы

План работы

бацькоўскага ўніверсітэта ДУА “Лядзецкая сярэдняя школа” на 2023/2024 навучальны год

№ цыкла

Тэмы заняткаў

Адказныя

Дата/Час правядзення

Месца правядзення

1-ая сесія верасень-кастрычнік

1-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Час пытанняў і адказаў “Праблемы адаптацыі ў 1-ым класе”

Фізіялагічная, псіхалагічная і сацыяльная адаптацыя навучэнцаў школы. Прычыны сацыяльна-псіхалагічнай дэзадаптацыі. Дапамога дзіцяці ў адаптацыі да школы.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Кураш Л.У.

19.10.2023

Каб.1 класса

Лекторый “Уплыў сям’і на эмацыйны стан дзяцяці”

Асаблівасці сямейных зносін. Культура сямейных зносін. Уплыў зносін бацькоў з дзецьмі на іх паўнавартаснае развіццё.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Братцава К.К.

19.10.2023

Каб.2 класа

2-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на IІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Круглы стол “Адаптацыя дзіцяці ў новым калектыве”

Фарміраванне новага навучальнага калектыва 5 класа. Адаптацыя дзіцяці ў новым асяроддзі. Цяжкасці адаптацыі пяцікласнікаў да школы.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Грышчук Г.І.

 

19.10.2023

Каб.5 класа

Інфармацыя + “Здаровае харчаванне і распарадак дня сучаснага школьніка”

Прапаганда здаровага харчавання. Фарміраванне навыкаў правільнага харчавання як часткі здаровага ладу жыцця.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Ханавец С.І.

19.10.2023

Каб.6 класа

3-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на ІІI ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Круглы стол «Прафілактыка ўзнікнення шкодных залежнасцяў»

Фактары рызыкі для здароўя сучаснай моладзі.Шкодныя звычкі. Захаванне здароўя і правілы здаровага ладу жыцця.Рызыкі, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Вярэніч Н.М.

 

19.10.2023

Каб.10 класа

Адкрыты дыялог “Роля сям’і ў фарміраванні рэпрадуктыўнага здароўя юнакоў і дзяўчат

Рэпрадуктыўнае здароўе юнакоў і дзяўчат. Фактары рызыкі для рэпрадуктыўнага здароўя. Умовы захавання рэпрадуктыўнага здароўя. Адносіны паміж юнакамі і дзяўчатамі, каханне і сэксуальныя адносіны. Рызыкоўныя паводзіны моладзі. Незапланаваная цяжарнасць і аборт.Стыль жыцця і рэпрадуктыўнае здароўе моладзі. Уплыў сямейнага выхавання на фармаванне ў падлеткаў каштоўнасці рэпрадуктыўнага здароўя.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Антановіч І.А.

 

 

 

19.10.2023

Каб.11 класа

2-ая сесія лістапад-снежань

1-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Гутарка-дыялог “Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей”

Выхаванне культуры паводзін і павагі да людзей у вучняў. Фарміраванне правіл паводзін і добрых манер. Культура асобы: культура знешнасці, зносін, гаворкі. Эфектыўныя зносіны: асноўныя складнікі.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Яхнавец В.С.

 

 

14.12.2023

Каб. 3 класа

Час пытанняў і адказаў “Прафілактыка злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх”

Прафілактыка ўсіх форм гвалту над дзецьмі дома, у школе, у грамадскіх месцах. Рэкамендацыі бацькам па сваечасовым выяўленні фактаў гвалту ў дачыненні непаўналетніх.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Сапон А.С.

 

 

14.12.2023

Каб. 4 класа

2-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на IІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Круглы стол “Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў”

Проціпраўныя паводзіны непаўналетніх. Фактары і прычыны правапарушэнняў. Падлеткі “групы рызыкі”.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Скрабец П.М.

 

14.12.2023

Каб. 7 класа

Інфармацыя + “Культура паводзін у канфліктных сітуацыях”

Паняцце “канфлікт”, “булинг”. Сямейныя канфлікты ў дыядзе “бацькі-дзеці”, прычыны іх узнікнення. Стратэгіі паводзін у канфлікце, спосабы пераадолення і прафілактыка дзіцяча-бацькоўскіх канфліктаў. Школьныя канфлікты. Культура паводзін дарослых і дзяцей пры ўзнікненні школьных канфліктаў.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Ляшук М.Л.

 

 

 

 

 

 

14.12.2023

Каб. 8 класа

Інформ-дайджэст «Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт»

Віртуальная       рэальнасць: магчымасці і небяспека. Як зберагчы дзіця ад небяспек ў сацыяльных сетках.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Скрабец Л.У.

14.12.2023

Каб. 9 класа

3-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на ІІI ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Круглы стол “Асцярожна: суіцыд”

Суіцыд сярод непаўналетніх. Віды і прычыны. Матывы суіцыдальных паводзін у падлеткаў. Індыкатары суіцыдальнай рызыкі. Прафілактыка суіцыдальных паводзін.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Грышчук Г.І.

 

14.12.2023

Каб.10 класа

Інфармацыя + “Дапамога старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні”

Вызначэнне прафесійных схільнасцей і здольнасцей старшакласнікаў. Роля бацькоў у працэсе выбару прафесіі і самавызначэнні. Дапамога старшакласнікам у выбары будучай прафесіі.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Антановіч І.А.

 

 

14.12.2023

Каб.11 класа

3-я сесія – студзень-сакавік

1-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Лекцыя “Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці навучацца”

Захаванне рэжыму дня - важная ўмова паспяховай вучобы дзіцяці. Кантроль бацькоў за выкананнем дамашніх заданняў школьнікаў. Тыповыя памылкі бацькоў у арганізацыі навучальнай працы дзіцяці.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Кураш Л.У.

22.02.2024

Каб.1 класса

Час пытанняў і адказаў “Працоўнае выхаванне дзяцей у сям’і”

Выхаванне ў працы. Роля сям’і ў развіцці працаздольнасці вучня. Як навучыць сучаснае дзіця працаваць.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Братцава К.К.

 

22.02.2024

Каб.2 класа

2-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на IІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Кансультацыя “Дом без гвалту”

Гвалт і бяспека нашых дзяцей. Віды гвалту. Аналіз праблемных сітуацый. Прафілактыка асноўных рызык. Асаблівасці віктымных паводзін (паводзін “ахвяры”).

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Галік А.Я.

22.02.2024

Каб.5 класа

Дыскусія “Падлеткі і кіберпрастора”

Паводзіны ў Інтэрнэце. Як зберагчы дзіця ад небяспек ў сацыяльных сетках.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Ханавец С.І.

22.02.2024

Каб.6 класа

3-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на ІІI ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Круглы стол “Як дапамагчы старшакласніку здабыць упэўненасць у сабе?”

Уплыў сарамлівасці і няўпэўненасці на навучальныя поспехі старшакласніка. Шляхі пераадолення сарамлівасці і няўпэўненасці старшакласніка дома і ў школе.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Вярэніч Н.М.

22.02.2024

Каб.10 класа

Гутарка-дыялог “Падрыхтоўка старшакласнікаў да будучага сямейнага жыцця”

Выхаванне старшакласніка як будучага сем’яніна. Фарміраванне ўсвядомленага стаўлення да ўступлення ў шлюб і будучага сямейнага жыцця. Фарміраванне каштоўнасных адносін да бацькоўства, нараджэння і выхавання дзяцей.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Антановіч І.А.

 

22.02.2024

Каб.11 класа

4-я сесія – красавік-май

1-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Гасцёўня “Эфектыўныя зносіны ў сям’і - залог поспеху школьніка”

Сутнасць сямейных зносін. Сям’я як сістэма міжасобасных узаемадзеянняў. Зносіны як працэс узаемаўплыву. Асаблівасці сямейных зносін. Культура сямейных зносін. Уплыў зносін бацькоў з дзецьмі на іх паўнацэннае развіццё. Навыкі эфектыўнай камунікацыі.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Яхнавец В.С.

 

25.04.2024

Каб. 3 класа

Круглы стол “Кнігі ў жыцці школьніка”

Адносіны дзіцяці да вучэбнай і мастацкай літаратуры. Як захаваць любоў да кнігі пры інфармацыйнай перагрузцы ў сучасным свеце.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Сапон А.С.

 

25.04.2024

Каб. 4 класа

2-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на IІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Дыялогавая пляцоўка “Меры пакарання і заахвочванні ў сучаснай сям’і”

Пытанні дысцыпліны ў сям’і з падлеткамі. Чаму не працуюць звыклыя метады выхавання. Як стаць падлетку сябрам без страты бацькоўскага аўтарытэту.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Скрабец П.М.

 

25.04.2024

Каб. 7 класа

Гутарка-дыялог “Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту”

Жыццё сям’і з дзіцем-падлеткам: барацьба прынцыпаў ці пошукі кампрамісаў. Псіхалагічны клімат у сям’і. Бацькоўскі аўтарытэт. Як яго набыць і як не страціць. Правілы ўзаемадзеяння з падлеткам.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Ляшук М.Л.

 

25.04.2024

Каб. 8 класа

Круглы стол “Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку абраць прафесію?”

Прафесійныя намеры і магчымасці навучэнцаў. Уплыў сям'і на выбар прафесіі падлеткам. Як бацькі могуць падтрымаць дзіця пры выбары прафесіі? Знаёмства бацькоў навучэнцаў з вынікамі дыягностыкі схільнасцей, здольнасцей і прафесійных інтарэсаў падлеткаў.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Скрабец Л.У.

 

25.04.2024

Каб. 9 класа

3-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на ІІI ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Дыскусія “Агрэсія, яе прычыны і наступствы”

Формы агрэсіўных паводзін падлеткаў. Прычыны агрэсіўнасці і яе ўплыў на ўзаемадзеянне падлетка з навакольнымі людзьмі. Магчымыя спосабы пераадолення агрэсіўнасці ў паводзінах падлетка. 

Рэкамендацыі для бацькоў па прафілактыцы і карэкцыі агрэсіўных паводзін падлетка

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Вярэніч Н.М.

 

 

25.04.2024

Каб.9 класа

Адкрыты дыялог “Як дапамагчы дзіцяці ў перыяд падрыхтоўкі да іспытаў?”

Прафілактыка экзаменацыйнага стрэсу. Фактары, якія ўзмацняюць і якія зніжаюць трывогу. Як дапамагчы старшакласніку зладзіцца з трывогай (мнематэхнікі, прыёмы канцэнтрацыі ўвагі і прыёмы паслаблення ў стрэсавай сітуацыі).

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Грышчук Г.І.

 

25.04.2024

Каб.11 класа

свернуть

Положение

ПАЛАЖЭННЕ

аб бацькоўскім універсітэце

Ι. Агульныя палажэнні

 

  1. Дадзенае палажэнне ўсталёўвае мэту, асноўныя задачы і парадак функцыянавання бацькоўскага універсітэта (далей - універсітэт).
  2. Універсітэт адкрыты і працуе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Лядзецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”.
  3. Мэта ўніверсітэта – стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям'і.
  4. Асноўныя задачы, якія вырашаюцца ў рамках універсітэта:
  • стварыць сістэму бесперапыннага псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў і спрыяць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адказваюць выклікам часу;
  • садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;
  • папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.

5.  У сваёй рабоце універсітэт кіруецца:

  • Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
  • Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і;
  • Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе”;
  • дадзеным Палажэннем;
  • іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6. Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні дырэктара ўстановы адукацыі.

7. Кiраўнiцтва работай універсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце (Рэктар універсітэта).

8. У склад універсітэта ўваходзяць 2 кафедры:

  • Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння.
  • Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі;

9. Кіраўніцтва кафедры ажыццяўляе на грамадскіх пачатках педагагічны работнік (загадчык кафедры), якому дадзеная функцыя залічана загадам дырэктара школы.

10.  На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка “Бацькоўскі ўніверсітэт” з магчымасцю інтэрактыўных зносін мэтавай аўдыторыі. Адміністраванне рубрыкі на грамадскіх пачатках ажыццяўляе настаўнік інфарматыкі, якому дадзеная функцыя залічана загадам дырэктара школы.

II. Дзейнасць універсітэта

11. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце ажыццяўляецца зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

12. Навучальны год ва ўніверсітэце пачынаецца з 15 кастрычніка і заканчваецца не пазней за 25 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій:

1-я сесія – кастрычнік-лістапад;

2-я сесія – снежань-студзень;

3-я сесія – люты-сакавік;

4-я сесія – красавік-май.

13. Тэматыку заняткаў ва ўніверсітэце распрацоўваюць загадчыкі кафедраў з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

14. Да правядзення заняткаў ва ўніверсітэце могуць прыцягвацца на добраахвотных пачатках выкладчыкі, педагогі, выхавальнікі, спецыялісты розных абласцей, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з'яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фарміруюцца кіраўніцтвам бацькоўскага універсітэта пры падтрымцы дырэктара школы.

15. Навучанне бацькоў можа ажыццяўляцца як у вочнай, так і ў завочнай (дыстанцыйнай) формах.

16. Навучанне бацькоў арганізуецца  па цыклах:

I цыкл – для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

II цыкл – для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на IІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

III цыкл – для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на ІІI ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

17. Вочная форма навучання складаецца з 2-х модуляў: базавы і варыятыўны.

18. Базавы модуль ўтрымлівае абавязковыя для навучання 4 курсы:

I Асновы прававых ведаў;

II Асновы узроставай і сямейнай псіхалогіі;

III Асновы педагагічных ведаў;

IV Асновы канструктыўнага ўзаемадзеяння.

Курсы базавага модуля вядуць толькі спецыялісты, якія маюць прафесійную адукацыю.

19. Варыятыўны модуль прадугледжвае навучанне “Бацька-бацька”. Вядучымі курсаў дадзенага модуля з'яўляюцца самі ініцыятыўныя бацькі, якія з'яўляюцца высока кваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесійнай або прыкладной дзейнасці.

20. Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных кірунках навучання можа выкарыстоўвацца завочная (дыстанцыйная) форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання ўжываецца і ў выпадку пагаршэння эпідэміялагічнага становішча і, у сувязі з гэтым, забароны вочных сустрэч з бацькамі.

21. Заняткі ва ўніверсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе тэарэтычных семінараў, семінараў-практыкумаў; дыскусійных заняткаў ( “круглы стол”, дыспут, дэбаты і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых і ролевых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.

22. Па заканчэнні навучальнага года пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў цыклу бацькі атрымліваюць электронны сертыфікат устаноўленага установай адукацыі ўзору.

III. Удзельнікі бацькоўскага універсітэта

Іх правы і адказнасць.

22. Усе ўдзельнікі бацькоўскага універсітэта раўнапраўныя і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленні арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у рабоце універсітэта; пашыраць тэматыку навучальных модуляў.

23. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб працы ўніверсітэта нясуць загадчыкі кафедраў і рэктар.

24. Усе ўдзельнікі універсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры паводзін.

IV. Дакументацыя універсітэта

25. Ва ўніверсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:

  • Копія загаду аб арганізацыі бацькоўскага ўніверсітэта;
  • Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;
  • План работы бацькоўскага ўніверсітэта;
  • Формы анкет для бацькоў;
  • Узор электроннага сертыфіката, усталяванага установай адукацыі ўзору.
свернуть

Сертификат

Методическая копилка

Обратная связь

Фотоотчёт о проведённых мероприятиях

22.02.2024

Фотоотчёт проведённых мероприятий

14.12.2023

Фотоотчёт проведённых мероприятий

19.10.2023