Рэкамендацыі для настаўнікаў “Удасканаленне чытацкіх уменняў вучняў”

Педагогам установы адукацыі з мэтай удасканалення чытацкіх уменняў вучняў выкарыстоўваць у працэсе навучання вучэбнаму прадмету наступныя віды заданняў:

  1. Для фарміравання чытацкага ўмення знаходзіць і выбіраць інфармацыю з тэксту рэкамендуецца прапаноўваць заданні ў якіх:

- паміж тэкстам пытання і адказам няма адназначнай лексічнай адпаведнасці (т.е. адказ нельга знайсці па ключавых словах пытання, неабходны сінанімічныя замены, а для гэтага і пытанне, і адказ неабходна разумець);

- фрагмент тэксту, які ўтрымлівае адказ на пытанне, неабходна вычленіць з кантэксту, які змяшчае залішнюю інфармацыю, частка якой можа супярэчыць  шукаемай;

- патрабуецца працаваць з графічнай інфармацыяй, выбіраць інфармацыю, арыентуючыся на словы (подпісы пад малюнкамі, назвы слупкоў дыяграмы, назвы табліц, схем); разумець мову графіка, схемы, дыяграмы.

  1. Для фарміравання чытацкага ўмення інтэграваць і інтэрпрэтыраваць паведамленні тэксту рэкамендуецца прапаноўваць заданні ў якіх патрабуецца:

- аб’ядноўваць інфармацыю вербальную і графічную;

- устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі паміж адзінкамі інфармацыі тэксту, рабіць высновы на падставе тэксту;

- адрозніваць галоўнае ад другараднага;

- адказваць на пытанні, якія маюць некалькі правільных адказаў;

- знаходзіць падабенства ў супрацьлеглых пунктах гледжання, адрозніваць агульнапрынятую і аўтарскую трактоўку падзеі.

  1. Для фарміравання чытацкага ўмення асэнсоўваць і ацэньваць паведамленне тэксту рэкамендуецца прапаноўваць заданні, ў якіх патрабуецца:

- разважаць аб інфармацыі, якая паведамляецца ў тэксце; выказваць згоду ці не згоду з аўтарскай пазіцыяй, матываваць яе (згоду), спасылаючыся на свой асабісты вопыт ці на веды, якія не ўтрымліваюцца ў тэксце;

-параўноўваць прачытанае з тым, што чыталі раней, і са сваім жыццёвым вопытам;

- прагназаваць падзеі, якія адбудуцца далей у тэксце;

- апісваць асноўныя характарыстыкі прачытанага тэксту (структуру тэксту, яго стыль і інш.).

Даведачна для педагогаў:

Чытацкая кампетэнтнасць – гэта сукупнасць ведаў, уменняў і навыкаў, якія дазваляюць чалавеку адбіраць, разумець, арганізоўваць інфармацыю і паспяхова яе выкарыстоўваць у асабістых і грамадскіх мэтах.

Чытацкая граматнасць, агульнакультурная чытацкая кампетэнтнасць, уменне працаваць з тэкстамі розных тыпаў, рашаць інтэлектуальные задачы і праблемы – усё гэта неабходна сучасным людзям у іх асабістым жыцці, у грамадскай і прафесійнай дзейнасці. Безумоўна, не толькі настаўнік-мовавед сутыкаецца з праблемай неразвітай чытацкай кампетэнцыі.

свернуть