Як і навошта працаваць з бацькамі каб прыйсці да сітуацыі поспеху

Як і навошта працаваць з бацькамі

каб прыйсці да сітуацыі поспеху

 

                                             Г.І.Грышчук, педагог-псіхолаг                                           

Адна з асноўных задач настаўніка – стварэнне сітуацыі поспеху. Сітуацыя поспеху – гэта спалучэнне ўмоў, якія забяспечваюць поспех, а сам поспех – вынік такой сітуацыі. Задача настаўніка ў тым і складаецца, каб даць кожнаму з сваіх вучняў магчымасць перажыць радасць дасягненняў, асэнсаваць сваі магчымасці, паверыць у сябе. А падтрымка сям’і вызывае рост дасягненняў дзяцей і развіццё пазітыўнай самаацэнкі. У аснове маёй работы па ўзаемадзеянню настаўнікаў, дзецей і бацькоў ляжыць давер, канфідэнцыяльнасць і ўзаемная павага, пры гэтым не падаўляю ініцыятыву і актыўнасць бацькоў. З моманту паступлення дзіцяці ў школу ўзнікае, існуе і развіваецца так называемы “педагагічны трохвугольнік” са сваімі цяжкасцямі:

- бацькі не актыўныя, маўчалівыя, часта прад’яўляюць толькі прэтэнзію настаўніку, выражаюць недавольства.

- настаўнікі неахвотна наведваюць вучняў, супраціўляюцца прыходу на урокі бацькоў, удзелу ў мерапрыемствах, а просьбы бацькоў часта застаюцца без увагі.

- дзеці без асаблівай радасці гавораць бацькам аб бацькоўскіх сходах, не хочуць дзяліцца школьнымі ўражаннямі і перажываннямі.

Адна з прычын супярэчнасці крыецца ў парушэнні ўзаемадзеяння старон “педагагічнага трохвугольніка”.

Для эфектыўнага ўзаемадзеяння ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу выкарыстоўваю метады, якія рашаюць наступныя задачы:

- знаёмства бацькоў з асаблівасцямі адукацыйнай дзейнасці;

- стварэнне сітуацыі сумеснага ўдзелу бацькоў у адукацыйным працэсе;

- пабуджэнне ў бацькоў інтарэсу, актыўнасці, ініцыятывы;

-фарміраванне грамадскасці бацькоў як адзінага арганізма ўзаемадзеяння.

Пасля вызначэння задач праводжу пошукі эфектыўных форм і тэхналогій работы з бацькамі. Кантакт з бацькамі шукаю не толькі праз гутаркі, бацькоўскія сходы, лекцыі, групавыя кансультацыі, індывідуальныя кансультацыі, круглыя сталы, але і праз волю і пачуцці. Ва ўзаемадзеянні апіраюся на дзеянні, на эмацыянальны водгук усіх удзельнікаў узаемадзеяння, на выяўленне прычын наяўнасці дэфіцыта ўвагі і зносін паміж бацькамі і дзецьмі. Тады арганізую ўзаемадзеянне бацькоў, настаўнікаў і вучняў, у аснове якога выкарыстоўваю сумесную дзейнасць дарослых і дзяцей з наступным абмеркаваннем яе вынікаў, на аснове не толькі прамога ўздзеяння педагога на дзяцей і бацькоў, але і аказання косвеннага ўздзеяння на вучня праз бацькоў і на бацькоў праз вучня.

Адным з важных накірункаў маёй работы з’яўляецца псіхолага-педагагічная асвета бацькоў, павышэнне педагагічнай культуры бацькоў – уменне аналізаваць, планаваць, ствараць тон і стыль адносін. Гэтаму ўзаемадзеянню вучу бацькоў.

Каб асветніцкая работа з бацькамі з’яўлялася эфектыўнай я дапамагаю мяняць ім пазіцыі ў адносінах і да дзіцяці, і да педагогаў. Прадастаўляю дапамогу бацькам у авалоданні імі псіхолага-педагагічнымі ведамі аб асаблівасцях псіхічнага, фізічнага і маральнага развіцця школьніка. Дапамагаю выпрацоўваць ў бацькоў уменні аналізаваць памылкі ў сямейным выхаванні дзяцей і сваіх асабістых паводзінах, у граматнай ацэнцы праблемных сітуацый ва ўзаемадзеянні з дзецьмі. Стараюся фарміраваць ў бацькоў разуменне важнасці, значнасці арганізацыі сумеснага цікавага, змястовага вольнага часуў школе і сям’і.

Карыснымі для адукацыі бацькоў лічу сустрэчы пытанняў і адказаў, дзе дыялог з бацькамі вяду не толькі сама, але і класны кіраўнік, настаўнікі. Арганізую сумесную творчую дзейнасць дзяцей і дарослых пры правядзенні сумесных інтэрактыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў. Вялікую ўвагу надзяляю групавым і індывідуальным кансультацыям па ўзнікшых праблемах.

Узаемадзеянне настаўнікаў – вучняў – бацькоў у маёй рабоце прыводзіць да сітуацыі поспеху, калі яно вызначаецца паняццямі: садзеянне, аб’яднанне, сумесная творчасць, супрацоўніцтва, супольнасць, свядомасць, узаемадапаўненне, узаемавыручка, узаемадавер, узаемазалежнасць, узаемазаменнасць, узаемаўзбагачэнне, узаемадапамога і ўзаемапаразуменне.

Рэзультатам эфектыўнага ўзаемадзеяння становяцца зносіны на аснове сумеснай дзейнасці, перажывання гэтай дзейнасці з наступным абмеркаваннем і асвядомленасцю педагагічнай праблемы ўсімі суб’ектамі адукацыйнага працэсу.