Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2019

Дя Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага сярод вучняў 7-8 класаў праводзілася інтэлектуальная гульня "З родным словам круглы год". 

Гульня пачалася з прадстаўлення каманд і журы. Затым капітаны каманд агучылі імёны ўдзельнікаў. Вядучы пажадаў гульцам поспехаў і нагадаў, што няма нічога лепшага за мову, якая завецца роднай. Менавіта на ёй чалавек гаворыць з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі хтосьці пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе, саромеецца, тым больш зневажае. Таму наша гульня прысвечана цудоўнай, пявучай, роднай мове.

Каманды прынялі ўдзел у сямі конкурсах: "Прыгадваем", "Пазнаём", "Перакладаем", "Тлумачым", "Ужываем", "Выкарыстоўваем", "Цытуем", "Спяваем". Па выніках гульні перамогу атрымала каманда "Беларусачка".

Спазнавайце беларускую мову, вучыцеся і размаўляйце на роднай мове!