Вынікі і ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу творчых і навукова-даследчых работ

14.12.2018

14 снежня 2018 года ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі адбылося святочнае мерапрыемства. Падводзіліся вынікі і ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу творчых і навукова-даследчых работ, які арганізаваў часопіс “Роднае слова” пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара Зоі Падліпскай – паэтэсы, публіцыста, педагога.

Вучаніца нашай установы адукацыі, Ляшкевіч Наталля Уладзіміраўна, пад кіраўніцтвам Святланы Іванаўны Ханавец, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, прыняла ўдзел у конкурсе ў намінацыі “Тут родныя трымаюць карані”. Наквукова-даследчая работа “Тапанімічныя назвы в Лядзец” была адзначана дыпломам ІІІ ступені.