Дзень беларускага пісьменства

03.09.2018

2 верасня ўся краіна святкавала Дзень беларускага пісьменства. У нашай установе адукацыі стала добрай традыцыяй узгадваць імёны тых, хто зрабіў усё, каб беларускае слова жыло ў веках. 3 верасня вучні адправіліся ў завочнае падарожжа па родных мясцінах знакамітых дзеячаў Беларусі. З давальненнем чыталі іх вершы на памяць, удзельнічалі ў віктарыне, гулялі ў “Інтэлектуальную азбуку”, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі.

Няхай наша слова жыве шмат стагоддзяў, радуе сваёй мілагучнасцю і прыгажосцю новыя пакаленні!