Адкрываю нанова беларускае роднае слова...

21.02.2017

Давайце не цурацца нашай мовы,

Заўжды на мове роднай размаўляць,

Бо хіба ёсць пяшчотней што, чым словы,

Якія з вуснаў матчыных гучаць.

Я.Багдановіч

21 лютага ў нашай установе адукацыі прайшло свята "Адкрываю нанова беларускае роднае слова...", прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

Свята пачалося песняй "Гаворка беларуская" ў выкананні ансамбля "Радзімічы". На гэтым мерапрыемстве прагучала шмат вершаў, загадак, песень, легенд на роднай мове. Вучні 5-8 класаў разгадвалі крыжаванкі, успомнілі беларускія народныя прыказкі і прымаўкі. Разважалі над высказваннямі вядомых беларусаў пра родную мову. Свята закончылася Лядзецкай полькай.

Людзі павінны трымацца роднага слова, таму што яно - роднае, спрадвечнае, а не таму, што прыгажэйшае за гаворку суседзяў.

Антановіч Дзіяна, вучаніца 6 класа.