Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2020

Родная мова мае вялікае значэнне для кожнай нацыі. Няма народа без мовы, без яе носьбітаў. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам ад продкаў засталася ўнікальная спадчына – мова нашага народа.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай ўстанове адукацыі ён быў адзначаны цікавымі і запамінальнымі мерапрыемствамі. Апановіч Паліна, вучаніца 8 класа, і Шэйко Вераніка, вучаніца 7 класа, правялі з вучнямі 5-7 класаў гульню-віктарыну “Любіце, ведайце і шануйце родную мову!” У кожнага вучня была магчымасць прадэманстраваць свае інтэлектуальныя здольнасці. Вучняў 9-11 класаў чакаў моўны турнір. Прагляд відэаматэрыялу “Смак мовы” быў арганізаваны для вучняў 3-4 класаў.

Жыццё не стаіць на месці. Змяняецца час, але мова продкаў багатая, прыгожая, мудрая і самабытная. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!