Метадычны тыдзень “Эфектыўны педагагічны вопыт: ад тэорыі да практыкі”

24.02.2020

З 17 лютага па 22 лютага 2020 года ва ўстанове адукацыі прайшоў метадычны тыдзень “Эфектыўны педагагічны вопыт: ад тэорыі да практыкі”.

У дзень адкрыцця тыдня 17 лютага прайшла прэзентацыя вучэбных кабінетаў рускай мовы і літаратуры, замежнай мовы. Настаўнікі Антановіч Іна Аляксандраўна і Скрабец Людміла Уладзіміраўна прэзентавалі свае вучэбныя кабінеты як адукацыйны асяродак для вучня.

У другі дзень, 18 лютага, прайшлі адкрытыя вучэбныя заняткі па фізіцы – 8 клас, матэматыцы – 7 клас, па прадмеце “Чалавек і свет” – 4 клас. Настаўнікі Скрабец Павел Міхайлавіч, Скрабец Алена Віктараўна і Яхнавец Валянціна Сцяпанаўна пабудавалі свае заняткі на аснове практыка-арыентаванных заданняў і міжпрадметных сувязей, якія садзейнічаюць фарміраванню прадметных і метапрадметных кампетэнцый вучняў.

У трэці дзень, 19 лютага, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ханавец Святлана Іванаўна, настаўнік пачатковых класаў Сапон Алена Сямёнаўна і настаўнік гісторыі Царык Святлана Рыгораўна прэзентавалі асабісты эфектыўны педагагічны вопыт. Настаўнік Ханавец С.І. засяродзіла ўвагу прысутных, што найбольш эфектыўным сродкам павышэнне арфаграфічнай пісьменнасці з’яўляюцца арфаграфічныя хвілінкі, якія педагог прымяняе на кожным уроку. Прымяненне арфаграфічных хвілінак садзейнічае павышэнню граматнасці школьнікаў. Настаўнік Царык С.Р. прадставіла сістэму заданняў краязнаўчага характару, якія прымяняе на вучэбных занятках па гісторыі Беларусі ў 6-8 класах з мэтай развіцця пазнавальнага інтарэсу вучняў. Святлана Рыгораўна адзначыла, што краязнаўчы матэрыял уключаецца ў форме практычных і творчых заданняў на тых вучэбных занятках, дзе яны арганічна і нараўне с праграмным матэрыялам уліваюцца ў змест урокаў. Уключэнне ў змест краязнаўчага матэрыялу значна змяняе адносіны вучняў да прадмета, робіць іх дзейнасць больш прадуктыўнай і прыбліжае вучня да гісторыі. Падчас прэзентацыі вопыту настаўнікам былі прадстаўлены аўдыторыі прадукты творчых заданняў: турыстычныя даведнікі, тэматычныя буклеты, інтэрактыўныя карты, калажы, маляваныя фільмы і іншае, якія выкананы вучнямі 6-8 класаў.

У чацвёрты дзень, 20 лютага, адбылася прэзентацыі праектаў-пераможцаў абласных і раёных конкурсаў, канферэнцый за 2019 год. Увазе аўдыторыі вучняў і педагогаў былі прадстаўлены вучэбна-даследчыя праекты: “Асаблівасці выхавання дзяцей і падлеткаў в.Лядзец у канцы XIX- пачатку XX стагоддзяў” і “Растения – индикаторы кислотности почвы”. Вучаніца 7 класа Скрабец Ангеліна і вучаніца 8 класа Шыкунец Крысціна расказалі аб цяжкасцях, з якімі сутыкнуліся пры выкананні практычнай часткі праектаў. Падзяліліся вопытам вядзення вучэбна-даследчай дзейнасці. Вучаніцы адзначылі, што ў працэсе работы яны набылі веды і ўменні, якія яны змогуць прымяняць у будучым.

У пяты дзень, 21 лютага, група вучняў 7 и 10 класаў падзялілася сваімі ўражаннямі і прадэманстравала прадукты сваёй дзейнасці, якія вучні атрымалі ў межах адукацыйнага падарожжа ў прафесію. вывучаючы прафесію ветэрынарны ўрач, якая з'яўляецца запатрабаванай у нашым рэгіёне, вучні выпусцілі буклеты, бюлетэні, лістоўкі, стужку часу, калаж, інтэрактыўную карту.

Тыдзень завяршыўся 22 лютага метадычным марафонам, які прайшоў на базе ДУА “Беражноўская сярэдняя школа”. Удзел у марафоне прынялі педагогі і нашай установы адукацыі.

поделиться в: