Купалаўская дыктоўка

19.02.2021

19 лютага ў нашай установе адукацыі прайшло раённае мерапрыемства “Да Міжнароднага дня роднай мовы: Купалаўская дыктоўка”. У напісанні “Купалаўскай дыктоўкі” прынялі ўдзел навучэнцы IX-XI класаў, педагогі ўстановы адукацыі і бацькі навучэнцаў. Усяго прынялі ўдзел – 13 чалавек. Усе ўдзельнікі праверылі для сябе свае веды па роднай мове і адзначылі, што тэкст для дыктоўкі не выклікаў цяжкасцей для напісання.