Вандроўка у гісторыю слова

06.09.2021

Першы тыдзень верасня ў Беларусі асаблівы, урачысты. Сёння, 6 верасня, мы ў нашай установе адукацыі адзначаем вельмі значнае свята - Дзень беларускага пісьменства.

Мы маем выдатную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў, аддаць даніну павагі нашым продкам, якія заклалі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства. Мы згадваем імёны К.Тураўскага, Е.Полацкай, Ф.Скарыны, В.Цяпінскага, С.Буднага.