Урок Памяти «Нам этот мир завещано беречь» для учащихся XI класса

28.04.2022

Урок Памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы” пачаўся з ускладання адзінаццацікласнікамі кветак ля помніка загінуўшым землякам.

Вучні ўспомнілі самыя трагічныя старонкі ў гісторыі Беларусі, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, якая забрала жыцці кожнага трэцяга жыхара нашай краіны. Гераічная Брэсцкая крэпасць, Буйніцкае поле ў Магілёве,  “Лінія Сталіна”, Хатынь, крывавыя лагеры смерці Трасцянец, Чырвоны Бераг, Азарычы, мноства гета.. Хіба можна пра гэта забыцца?!

Сёння кожны жыхар Беларусі павінен задумацца пра сваю адказнасць за лёс Радзімы.