Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

З 19 па 23 верасня ў нашай установе адукацыі прайшоў Тыдзень роднай мовы, накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы.

Вучні V-XI класаў актыўна ўключыліся ў правядзенне мерапрыемстваў у рамках тыдня. Асноўным патрабаваннем было: размаўляць усім прыгожа па-беларуску.

Цікавай і пазнавальнай была інтэрактыўная гульня для вучняў старэйшых класаў “Гэты цудоўны свет роднай мовы”. Паразважалі навучэнцы і над тэмай сачынення “За што я люблю родную зямлю”. А 23 верасня быў дадзены старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”.

Кожны народ павінен памятаць: няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта!

   

   

 

поделиться в: