Экскурсии в музей шляхтича д.Ольпень и в музей истории г.Давид-Городка
26.10.202326 кастрычніка група вучняў Лядзецкай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Ханавец С.І. і педагога-псіхолага Грышчук Г.І. наведала музей шляхціча ў в.Альпень. Нас гасцінна сустрэў экскурсавод музея Ляшкевіч І.У., які адразу захапіў дзяцей сваім цікавым аповедам пра гісторыю вёскі, яе жыхароў, іх заняткі. Са слоў Івана Уладзіміравіча, у 1848 годзе вёску Альпень наведаў класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і прагасцяваў у Альпенскіх усё лета. Пасля чаго была напісана яго знакамітая “Пінская шляхта”. Да 150-годдзя п’есы ў двары мясцовага Дома культуры быў устаноўлены памятны знак. Музей багаты краязнаўчым матэрыялам, які служыць наглядным сведкам даўніны, жыцця і побыту тагачаснай шляхты.
На развітанне Іван Уладзіміравіч падарыў вучняў нашай школы Альпенскі дыялектны слоўнік і наказаў аддана любіць свой край, сваю малую радзіму, шанаваць матчына слова і перадаваць яго ў спадчыну сваім дзецям, унукам.
Шчыры дзякуй Івану Уладзіміравічу за яго клопат пра нашчадкаў, якія павінны стаць дастойнымі патрыётамі сваёй краіны.
Далей наш шлях ляжаў у музей горада Давыд-Гарадка. Там нас сустрэй не менш цікавы экскурсавод Сяргей Гаўрылавіч, які яшчэ раз нагадаў вучням аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пра такія чалавечыя якасці, як сумленнасць, свабода, чалавечая годнасць і гуманізм. Экскурсія стала для дзяцей глыбокім асэнсаваннем урокаў Вялікай Айчыннай вайны.
Дзеці вярталіся дадому з незабыўнымі эмоцыямі, уражаннямі ад убачанага і пачутага падчас экскурсій.