Наведванне этнаграфічнага вугалка ўстановы адукацыі “Наша спадчына” выхаванцамі дашкольнай рознаўроставай групы

23.01.2024

Падчас мерапрыемстваў месячніка адукацыйнага турызму 23.01.2024г. у Лядзецкай сярэдняй школе прайшла экскурсія ў этнаграфічны вугалок “Наша спадчына” выхаванцаў рознаўроставай дашкольнай групы. Настаўнік гісторыі Тарнаповіч С.Р. пазнаёміла выхаванцаў з рэчамі хатняга ўжытку нашых продкаў. Дзеці мелі магчымасць “ практычнага” выкарыстання асобных рэчаў.