Экскурсія ў краязнаўчы музей г.Століна.

02.02.2024

З мэтай патрыятычнага выхавання 02.02.2024 вучні 5-6 класаў Лядзецкай сярэдня школы з настаўнікам Ханавец С.І. наведалі краязнаўчы музей г.Століна. Экскурсію па музею правёў малодшы навуковы супрацоўнік Чырэц Дзяніс Сяргеевіч. Дзеці наведалі шэсць залаў з экзпазіцыямі прыроды, архіялогіі, гісторыі, этнаграфіі. Кожная зала па-свойму цікавая і ўнікальная. вучні мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з расліным і жывёльным светам нашага рэгіёну. Гісторыяй роду князёў Радзівілаў і тымі прадметамі, якія належылі гэтай сям’і. У зале этнаграфіі ўбачылі, як жылі раней нашыя продкі, якімі прадметамі карысталіся ў сельскай гаспадарцы. Якое насілі нацыянальнае адзенне і на якім ткацкім станку яго выраблялі.

Паездка аставіла ў вучняў прыемныя і незабыўныя ўражанні. Тут любяць і шануюць нашу гісторыю, каб захаваць яе для нашых нашчадкаў. Дзякуй ім за гэта!