Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам “Далучыліся да роднага слова”

24.02.2024

Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай установе адукацыі заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 19 па 24 лютага 2024 года пад дэвізам “Далучыліся да роднага слова”.

Кожны дзень быў вельмі насычаны і даваў магчымасць глыбей пазнаць нашу мілагучную беларускую мову, садзейнічаў павышэнню цікавасці навучэнцаў да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

У рамках Тыдня для дзятей пачатковых класаў была арганізавана экскурсія у этнаграфічны куток. Ствараліся гульнявыя сітуацыі “Мы-знаўцы роднай мовы”. Выконваліся сучасныя беларускія песні, арганізоўваліся танцавальныя перапынкі, конкурсы.

Вучні займаліся калектыўнай творчасцю: стваралі калаж, лэпбук, папкі-раскладкі, вышывалі сурвэткі да Міжнароднага для роднай мовы.

Мова-гэта вялікі народны скарб, які неабходна берагчы.

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

                                Я. Купала