Справаздача
аб рабоце папячыцельскага савета за IIІ квартал 2023 года
У IIІ квартале 2023 года згодна плану работы папячыцельскага савета было праведзена адно пасяджэнне, якое адбылося 16 верасня 2023 года.
На пачатку пасяджэння старшынёй было адзначана, што на пачатак навучальнага года змяненняў у склад папячыцельскага савета не ўносілася. У 2023/2024 навучальным годзе ў склад савета ўвайшлі:
Літвін Наталля Уладзіміраўна, старшыня савета;
Скрабец Наталля Віктараўна, намеснік старшыні савета;
Галік Вікторыя Вадзімаўна;
Вярэніч Уладзімір Аляксандравіч, дырэктар ААТ “Лядзецкі”;
Скрабец Аркадзій Аркадзьевіч, старшыня Лядзецкага сельвыканкама;
Скрабец Алена Віктараўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце;
Яхнавец Валянціна Сцяпанаўна, настаўнік.
На пасяджэнні разглядаліся два пытанні:
- Аб выніках падрыхтоўкі ўстановы адукацыі да новага 2023/2024 навучальнага года.
- Аб вызначэнні напрамкаў, форм, памераў і парадку выкарыстання сродкаў папячыцельскага савета ў 2023/2024 навучальным годзе.
Па першым пытанні адзначана, што на канец II квартала законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў на дабрачынны рахунак былі пералічаны грашовыя сродкі, якія ў поўным аб’ёме затрачаны на цякучы рамонт установы адукацыі.
У ходзе цякучага рамонту праведзена афарбоўка сцен, батарэй ацяплення і напольнага пакрыцця ва ўсіх памяшканнях у будынку корпуса №2 (яслі-сад), абноўлена афарбоўка сцен і батарэй ацяплення ў класных памяшканнях будынку корпуса № 1, абсталявання спартыўнага гарадка. Усе матэрыялы спісаны ва ўстаноўленым парадку, дакументы на спісанне своечасова прадастаўлены ў Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Столінскага раёна. Акрамя гэтага на дабрачынны рахунак установы адукацыі паступілі грашовыя сродкі ад ААТ “Лядзецкі” на набыццё тэлевізара і прынтара па прычыне святкавання 160-годдзя з дня заснавання ўстановы адукацыі. Дакументы, якія пацвярджаюць мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў, своечасова прадастаўлены ў Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Столінскага раёна і кіраўніцтву ААТ “Лядзецкі”.
Па другім пытанні было прынята рашэнне аб прыцягненні добраахвотных грашовых сродкаў законных прадстаўнікоў навучэнцаў для правядзення цякучага рамонту ўстановы адукацыі на будучы навучальны год, а таксама для арганізацыі пітнога рэжыму навучэнцаў праз закупку прывазной пітной вады, аднаразовага посуду для піцця. Па магчымасці, прапанавана разгледзець на класных бацькоўскіх сходах І-ІV класаў і сходзе бацькоў выхаванцаў дашкольнай групы пытанне закупкі бацькамі салодкіх падарункаў да навагодніх святаў.