Verification: 8a96daa7e9f33aab

АНОНС

Занятия с родителями в рамках проекта "Родительский университет" будут проведены 13.12.2024г.

№ цыкла

Тэмы заняткаў

Адказныя

Месца правядзення

2-ая сесія лістапад-снежань

1-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Гутарка-дыялог Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці”.

Адзнака і ацэнка ведаў вучняў. Крытэрыі адзнакі. Уплыў адзнакі на самаацэнку вучняў. Рэкамендацыі бацькам па фарміраванні ў дзіцяці навыкаў самакантролю, умення працаваць самастойна.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Братцава К.К.

 

 

Каб. 3 класа

Час пытанняў і адказаў “Дзіця і камп'ютар”.

Камп'ютар дома: карысць ці шкода? Камп’ютарныя гульні. Уплыў камп’ютара на арганізм і асобу дзіцяці. Плюсы і мінусы выкарыстання камп'ютара школьнікамі. Як правільна арганізаваць працу школьніка за камп'ютарам. Захаванне здароўя дзіцяці пры рабоце за камп'ютарам

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Яхнавец В.С.

 

 

Каб. 4 класа

2-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на IІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

 

Круглы стол “Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту”

Жыццё сям’і з дзіцём- падлеткам: барацьба прынцыпаў ці пошук кампрамісаў. Псіхалагічны клімат ў сям’і. Правілы ўзаемадзеяння з падлеткам.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Ханавец С.І.

 

Каб. 7 класа

Інфармацыя + “Як засцерагчы падлетка ад насілля”.

Насілле і бяспека нашых дзяцей. Віды насілля. Аналіз праблемных сітуацый. Прафілактыка асноўных рызык.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Скрабец П.М.

Каб. 8 класа

Круглы стол “Партрэт сучаснага  падлетка”

Індывідуальныя асаблівасці падлетка і характэрныя ўзроставыя рысы. Магчымыя праблемы, унутраныя і знешнія канфлікты, адносіны да вучобы

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Скрабец А.В.

Каб. 9 класа

3-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на ІІI ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Кансультацыя  “Як засцерагчы дзіця ад залежнасці?"

 Залежныя паводзіны, яго прычыны, фактары рызыкі. Фарміраванне залежнасці. Віды пагроз, якія ўяўляюць небяспеку для жыцця, фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя і паўнацэннага развіцця старшакласніка. Інтэрнэт- залежнасць. Шляхі прафілактыкі і пераадолення: памятка для бацькоў

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Грышчук Г.І.

 

Каб.10 класа

Інфармацыя + “Дапамога старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні”.

Вызначэнне прафесійных схільнасцей і здольнасцей старшакласнікаў. Роля бацькоў у працэсе выбару прафесіі і самавызначэнні. Дапамога старшакласнікам у выбары будучай прафесіі.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Вярэніч Н.М.

 

 

Каб.11 класа