Скрынка даверу

В учреждении образования работает «ЯЩИК ДОВЕРИЯ», который размещен на 1-м этаже здания.

Если у вас есть личная проблема, которую вы не в состоянии решить сами, или вы почувствовали себя некомфортно в стенах нашей школы, то вы можете написать короткую записку и бросить ее в «Ящик доверия».

Ежедневно с 14.00 до 15.00 часов почта изымается из ящика и тщательно изучается специалистами школы.

ЗАГАД

31.12.2020

ЗАГАД

   31.12.2020  №    201   /

аг. Лядзец

 

ПРИКАЗ

 

 

аг. Лядец

 

Аб зацвярджэнні Палажэння

аб “Скрынцы даверу”

 

 

 

У мэтах садзейнічання прыняццю і ўмацаванню мер, якія накіраваны на больш эфектыўнае і дзейснае папярэджанне суіцыдальных спроб, фарміравання талерантнасці па адносінах да навакольных у соцыуме, стварэння ўмоў для выяўлення фактаў жорсткіх або несправядлівых адносін

ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзіць Палажэнне аб “Скрынцы даверу” ў дзяржаўнай установе адукацыі “Лядзецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа” (дадатак) для пісьмовых зваротаў навучэнцаў і законных прадстаўнікоў.

2. Прызначыць адказнай за выманне, улік, рэгістрацыю, папярэднюю апрацоўку і кантроль за інфармацыяй, якая паступае ў «Скрынку даверу» педагога-псіхолага Грышчук Г.І.

3. Настаўніку інфарматыкі Скрабец А.В. размясціць загад на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі.

4. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Скрабец А.В.

 

Дырэктар вучэбна-педагагічнага комплексу

 

 

А.М.Ляшук

свернуть

ПАЛАЖЭННЕ

31.12.2020

ПАЛАЖЭННЕ

аб “Скрынцы даверу”

ў ДУА “Лядзецкая сярэдняя школа”

 

  1. Агульныя палажэнні

1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак работы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Лядзецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа” “Скрынкі даверу”, устаноўленай для магчымасці навучэнцаў і законных прадстаўнікоў задаць пытанні, даць прапановы, парады, атрымаць кваліфікаваныя адказы ад педагога-псіхолага, дырэктара ўстановы адукацыі, сацыяльнага педагога, настаўнікаў.

1.2. Функцыі па каардынацыі работы “Скрынкі даверу” ажыццяўляе педагог-псіхолаг установы адукацыі.

  1. Мэты і задачы

2.1. “Скрынка даверу” дзейнічае ў мэтах:

садзейнічання прыняццю і ўмацаванню мер, накіраваных на большэфектыўнае і дзейснае папярэджанне суіцыдальных спроб;

фарміравання талерантнасці па адносінах да навакольных у соцыуме;

стварэння ўмоў для выяўлення фактаў жорсткіх або несправядлівых адносін.

2.2. Асноўнымі задачамі работы “Скрынкі даверу” з’яўляюцца:

фарміраванне эфектыўнага механізму ўзаемадзеяння навучэнцаў і педагогаў;

забеспячэнне аператыўнага прыёму, уліку і разгляду інфармацыі навучэнцаў і законных прадстаўнікоў, якая паступіла ў “Скрынку даверу”;

аналіз інфармацыі навучэнцаў і законных прадстаўнікоў, якая паступіла ў “Скрынку даверу”, яе ўлік пры распрацоўцы і рэалізацыі прафілактычных мерапрыемстваў.

  1. Парадак арганізацыі працы

3.1. Інфармацыя аб функцыянаванні і рэжыме работы “Скрынкі даверу” даводзіцца да ведама навучэнцаў і законных прадстаўнікоў дзяржаўнай установы адукацыі “Лядзецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа” праз інфармацыйны стэнд для навучэнцаў і

законных прадстаўнікоў, размяшчэнне інфармацыі на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі.

3.2. Для збору і апрацоўкі інфармацыі ва ўстанове адукацыі на першым паверсе ўсталёўваецца “Скрынка даверу”.

3.3. Выманне пісьмовых зваротаў ажыццяўляецца штодня.

3.4. Улік, рэгістрацыю, папярэднюю апрацоўку і кантроль заінфармацыяй,  што паступае ў “Скрынку даверу” ажыццяўляе адказная асоба, прызначаная дырэктарам установы адукацыі.

3.5. Улік і рэгістрацыя пісьмовых паведамленняў, якія паступаюць у “Скрынку даверу”, адлюстроўваюцца ў “Журнале прыёму інфармацыі са “Скрынкі даверу”, дзе паказваюцца:

парадкавы нумар інфармацыі, якая паступіла, дата рэгістрацыі;

прозвішча, ініцыялы адказнай асобы, якая прыняла інфармацыю;

прозвішча, імя, імя па бацьку непаўналетняга, законнага прадстаўніка (або ўказанне на ананімнасць паведамлення);

нумар кантактнага тэлефона (пры наяўнасці);

кароткі змест паведамлення;

вынікі прыняцця паведамлення (каму накіравана для далейшага разгляду і будзе прадстаўлены пісьмовы адказ і г. д.).

3.6. Ананімная інфармацыя разглядаецца.

3.7. Штодня да канца працоўнага часу адказная асоба рыхтуе і аналізуе інфармацыю аб паступіўшых за дзень у “Скрынку даверу” пісьмовых паведамленнях.

3.8. Адказная асоба, адміністрацыя ўстановы адукацыі абавязаны ўважліва разабрацца ў характары зваротаў, у выпадку неабходнасці запатрабаваць неабходныя дакументы, прыняць абгрунтаваныя рашэнні, забяспечыць своечасовы разгляд і праінфармаваць законных прадстаўнікоў заяўніка (пры наяўнасці звестак аб ім).

3.9. Зварот навучэнцаў лічыцца разгледжаным, калі па ўсіх пастаўленых у ім пытаннях прыняты неабходныя меры і заяўніку дадзены адказ у вуснай або пісьмовай форме.

3.10. У выпадку паступлення ў “Скрынку даверу” пісьмовага звароту, у якім навучэнец выкарыстоўвае нецэнзурныя або абразлівыя выразы, пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці каго-небудзь, такія звароты не разглядаюцца і не рэгіструюцца.

3.11. Калі ў паступішым паведамленні ўтрымліваюцца звесткі аб рыхтуемым, учыняемым або ўчыненым супрацьпраўным дзяянні, а таксама аб асобах, якія яго падрыхтоўваюць, здзяйсняюць або здзейснілі, зварот падлягае накіраванню ў праваахоўныя органы.

3.12. Адказная асоба, якае працуе з інфармацыяй, што атрымана са “Скрынкі даверу”, нясе персанальную адказнасць за захаванне прыватнасці атрыманай інфармацыі.

3.13. Інфармацыя, якая паступіла ад навучэнцаў і законных прадстаўнікоў у “Скрынку даверу», падлягае захаванню на працягу аднаго года.

свернуть