Родительский университет

Уважаемые родители!

На базе нашего учреждения образования начал свою работу Родительский университет. Цель университета: создание условий для повышения родительской компетентности, гармонизации детско-родительских отношений в семье.

Руководит работой университета заместитель директора по воспитательной работе: Скребец Елена Викторовна  (ректор университета).

В состав родительского университета входят две кафедры:

  • кафедра правовых знаний и конструктивного взаимодействия;
  • кафедра возрастной и семейной психологии и педагогики.

Вся работа Родительского университета будет отражена на сайте учреждения образования в разделе "Родителям" под рубрикой "Родительский университет".

Анонс проведения мероприятий

Занятия с родителями в рамках проекта "Родительский университет" будут проведены 18.10.2024г.

№ цыкла

Тэмы заняткаў

Адказныя

Месца правядзення

1-ая сесія лістапад-снежань

1-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Гутарка-дыялог “Адаптацыя вучняў у 1-ым класе”.

Прычыны сацыяльна-псіхалагічнай дэзадаптацыі. Дапамога дзіцяці ў адаптацыі да школы.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Сапон А.С.

 

 

Каб. 1 класа

Адкрыты дыялог “Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці вучыцца”.

Захаванне  рэжыму дня – асноўная ўмова паспяховай вучобы дзіцяці. Кантроль бацькоў  за выкананнем дамашніх заданняў школьнікаў.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Кураш Л.У.

 

 

Каб. 2 класа

2-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на IІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Час пытанняў і адказаў “Адаптацыя. Дзіця і новы кадектыў”

Фарміраванне новага навучальнага калектыва 5 класа. Адаптацыя дзіцяці ў новым асяроддзі. Цяжкасці адаптацыі пяцікласнікаў да школы.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Антановіч І.А.

 

Каб. 5 класа

Лекторый “ Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці шасцікласнікаў” узроставыя асаблівасці 12-13-гадовых падлеткаў.

Спецыфіка развіцця ўвагі, памяці, мыслення. Палавое паспяванне. Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе.

 

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Галік А.Я. 

 

 

Каб. 6 класа

3-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на ІІI ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Круглы стол “Здароўе - гэта жыццё”.

Фактары рызыкі для здароўя сучаснай моладзі. Праблема здаровага харчавання. Захапленне дыетамі. Гіпадынамія - праблема сучасных маладых людзей.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Скрабец Л.У.

 

Каб.10 класа

Лекторый “Як дапамагчы старшакласніку набыць упэўненасць у сабе?”

Уплыў сарамлівасці і няўпэўненасці на навучальныя поспехі старшакласніка. Шляхі пераадолення сарамлівасці і няўпэўненасці старшакласніка дома і ў школе.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Грышчук Г.І.

 

 

Каб.11 класа

свернуть

План работы

План работы

бацькоўскага ўніверсітэта ДУА “Лядзецкая

сярэдняя школа” на 2024/2025 навучальны год

 

№ цыкла

Тэмы заняткаў

Адказныя

Дата/Час правядзення

Месца правядзення

1-ая сесія верасень-кастрычнік

1-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Гутарка-дыялог “Адаптацыя вучняў у 1-ым класе”

Прычыны сацыяльна-псіхалагічнай дэзадаптацыі. Дапамога дзіцяці ў адаптацыі да школы.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Сапон А.С.

18.10.2024

Каб.1 класса

Адкрыты дыялог “Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці вучыцца”.

Захаванне  рэжыму дня – асноўная ўмова паспяховай вучобы дзіцяці. Кантроль бацькоў  за выкананнем дамашніх заданняў школьнікаў.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Кураш Л.У.

18.10.2024

Каб.2 класа

2-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на IІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Час пытанняў і адказаў “Адаптацыя. Дзіця і новы кадектыў”

Фарміраванне новага навучальнага калектыва 5 класа. Адаптацыя дзіцяці ў новым асяроддзі. Цяжкасці адаптацыі пяцікласнікаў да школы.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Антановіч І.А.

18.10.2024

Каб.5 класа

Лекторый “Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці шасцікласнікаў” узроставыя асаблівасці 12-13-гадовых падлеткаў. Спецыфіка развіцця ўвагі, памяці, мыслення. Палавое паспяванне. Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Галік А.Я.

18.10.2024

Каб.6 класа

3-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на ІІI ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Круглы стол “Здароўе - гэта жыццё.

Фактары рызыкі для здароўя сучаснай моладзі. Праблема здаровага харчавання. Захапленне дыетамі. Гіпадынамія - праблема сучасных маладых людзей.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Скрабец Л.У.

18.10.2024

Каб.10 класа

Лекторый “Як дапамагчы старшакласніку набыць упэўненасць у сабе?”

Уплыў сарамлівасці і няўпэўненасці на навучальныя поспехі старшакласніка. Шляхі пераадолення сарамлівасці і няўпэўненасці старшакласніка дома і ў школе.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Грышчук Г.І.

18.10.2024

Каб.11 класа

2-ая сесія лістапад-снежань

1-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Гутарка-дыялог “Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці”.

Адзнака і ацэнка ведаў вучняў. Крытэрыі адзнакі. Уплыў адзнакі на самаацэнку вучняў. Рэкамендацыі бацькам па фарміраванні ў дзіцяці навыкаў самакантролю, умення працаваць самастойна.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Братцава К.К.

 

13.12.2024

Каб. 3 класа

Час пытанняў і адказаў “Дзіця і камп'ютар”. Камп'ютар дома: карысць ці шкода? Камп’ютарныя гульні. Уплыў камп’ютара на арганізм і асобу дзіцяці. Плюсы і мінусы выкарыстання камп'ютара школьнікамі. Як правільна арганізаваць працу школьніка за камп'ютарам. Захаванне здароўя дзіцяці пры рабоце за камп'ютарам.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Яхнавец В.С.

13.12.2024

Каб. 4 класа

2-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на IІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Круглы стол “Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту”.

Жыццё сям’і з дзіцём- падлеткам: барацьба прынцыпаў ці пошук кампрамісаў. Псіхалагічны клімат ў сям’і. Правілы ўзаемадзеяння з падлеткам.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Ханавец С.І.

13.12.2024

Каб. 7 класа

Інфармацыя + “Як засцерагчы падлетка ад насілля”.

Насілле і бяспека нашых дзяцей. Віды насілля. Аналіз праблемных сітуацый. Прафілактыка асноўных рызык.

Круглы стол “Партрэт сучаснага  падлетка” Індывідуальныя асаблівасці падлетка і характэрныя ўзроставыя рысы. Магчымыя праблемы, унутраныя і знешнія канфлікты, адносіны да вучобы.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Скрабец П.М. 

13.12.2024

Каб. 8 класа

Круглы стол “Партрэт сучаснага  падлетка”. Індывідуальныя асаблівасці падлетка і характэрныя ўзроставыя рысы. Магчымыя праблемы, унутраныя і знешнія канфлікты, адносіны да вучобы.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Скрабец А.В.

13.12.2024

Каб. 9 класа

3-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на ІІI ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Кансультацыя.  “Як засцерагчы дзіця ад залежнасці?"

 Залежныя паводзіны, яго прычыны, фактары рызыкі. Фарміраванне залежнасці. Віды пагроз, якія ўяўляюць небяспеку для жыцця, фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя і паўнацэннага развіцця старшакласніка. Інтэрнэт- залежнасць. Шляхі прафілактыкі і пераадолення: памятка для бацькоў.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Грышчук Г.І.

 

13.12.2024

Каб.10 класа

Інфармацыя + “Дапамога старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні”.

Вызначэнне прафесійных схільнасцей і здольнасцей старшакласнікаў. Роля бацькоў у працэсе выбару прафесіі і самавызначэнні. Дапамога старшакласнікам у выбары будучай прафесіі.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Вярэніч Н.М.

13.12.2024

Каб.11 класа

3-я сесія – студзень-сакавік

1-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Лекцыя “Станоўчыя эмоцыі ў жыцці школьніка”.

Эмоцыі ў нашым жыцці. Значэнне эмацыянальнай сферы для фарміравання асобы вучня. Рэкамендацыі бацькам па развіццю станоўчых эмоцый дзіцяці.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Сапон А.С.

21.02.2025

Каб.1 класса

Круглы стол “Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця”.

Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе. Фарміраванне здаровага ладу жыцця вучняў пачатковых класаў. Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця: рацыянальнае харчаванне, рухальная актыўнасць, станоўчыя эмоцыі. Роля сям'і ў фізічным выхаванні дзяцей. Кодэкс сямейнага здароўя

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Кураш Л.У.

21.02.2025

Каб.2 класа

2-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на IІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Інфармацыя+ “Меры пакарання і заахвочвання ў сучаснай сям'і”. Пытанні дысцыпліны ў сям'і з малодшымі падлеткамі. Як стаць падлетку сябрам без страты бацькоўскага аўтарытэту

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Антановіч І.А.

21.02.2025

Каб.5 класа

Гутарка-дыялог “Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў.

Формы залежных паводзін падлеткаў (курэнне, алкагалізм, наркаманія і інш.). Прычыны залежных паводзін. Роля бацькоў у папярэджанні праблемных паводзін падлеткаў.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Галік А.Я.

21.02.2025

Каб.6 класа

3-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на ІІI ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Інфармацыя +  “Першае каханне ў жыцці вашага дзіцяці”.

Асаблівасці юнацкага кахання. Культура паводзін закаханых. Як дапамагчы, а не нашкодзіць дзіцяці.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Скрабец Л.У.

21.02.2025

Каб.10 класа

Дыялог “Сямейнае выхаванне і падрыхтоўка да яго старшакласнікаў”.

Выхаванне старшакласніка як будучага сем’яніна. Фарміраванне ўсвядомленага стаўлення да ўступлення ў шлюб і будучага сямейнага жыцця. Фарміраванне каштоўнасных адносін да бацькоўства, нараджэння і выхавання дзяцей.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Грышчук Г.І.

21.02.2025

Каб.11 класа

4-я сесія – красавік-май

1-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Адкрыты дыялог “Здаровая сям'я – здаровае дзіця”.

Фарміраванне ўменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця. Спорт у жыцці бацькоў і дзяцей. Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Братцава К.К.

25.04.2025

Каб. 3 класа

Час пытанняў і адказаў “Дзіця і мабільны тэлефон”.

Мабільны тэлефон: карысць ці шкода? Мабільныя гульні. Уплыў мабільнага тэлефона на арганізм і асобу дзіцяці. Плюсы і мінусы выкарыстання мабільнага тэлефона школьнікам.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Яхнавец В.С.

25.04.2025

Каб. 4 класа

2-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на IІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Дыялогавая пляцоўка “Культура паводзін у канфліктных сітуацыях”.

Паняцце "канфлікт". Стратэгіі паводзін у канфлікце, спосабы пераадолення і прафілактыка школьных канфліктаў. Культура паводзін дарослых і дзяцей пры ўзнікненні школьных канфліктаў.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Ханавец С.І.

25.04.2025

Каб. 7 класа

Круглы стол “Як павысіць вучэбную матывацыю вучняў”.

Адносіны школьнікаў да навучання. Страта цікавасці да вучобы ў падлеткаў - што рабіць і як пазбегнуць. Прычыны зніжэння вучэбнай матывацыі. Як зацікавіць падлетка навучаннем? Матывацыя на поспех.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Скрабец П.М.

25.04.2025

Каб. 8 класа

Адкрыты дыялог  “Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію?”

Прафесійныя намеры і магчымасці вучняў. Уплыў сям'і на выбар прафесіі падлеткам. Як бацькі могуць падтрымаць дзіця пры выбары прафесіі? Знаёмства бацькоў навучэнцаў з вынікамі дыягностыкі схільнасцей, здольнасцей і прафесійных інтарэсаў падлеткаў.

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Скрабец А.В.

25.04.2025

Каб. 9 класа

3-для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на ІІI ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Кансультацыя “Як дапамагчы вучню супрацьстаяць стрэсу?”

Прафілактыка школьнага стрэсу. Фактары, якія ўзмацняюць і якія зніжаюць трывогу. Як дапамагчы старшакласніку зладзіцца з трывогай (мнематэхнікі, прыёмы канцэнтрацыі ўвагі і прыёмы паслаблення ў стрэсавай сітуацыі).

Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння

Грышчук Г.І.

 

25.04.2025

Каб.10 класа

Круглы стол “Як дапамагчы старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні?”

Вызначэнне прафесійных схільнасцей і здольнасцей старшакласнікаў. Фактары, якія ўплываюць на выбар прафесіі. Роля бацькоў у працэсе выбару прафесіі і самавызначэнні старшакласніка. Прыярытэты старшакласнікаў у выбары прафесіі. Дапамога старшакласнікам у выбары будучай прафесіі.

Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі

Вярэніч Н.М. 

25.04.2025

Каб.11 класа

 

свернуть

Положение

ПАЛАЖЭННЕ

аб бацькоўскім універсітэце

Ι. Агульныя палажэнні

 

  1. Дадзенае палажэнне ўсталёўвае мэту, асноўныя задачы і парадак функцыянавання бацькоўскага універсітэта (далей - універсітэт).
  2. Універсітэт адкрыты і працуе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Лядзецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”.
  3. Мэта ўніверсітэта – стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям'і.
  4. Асноўныя задачы, якія вырашаюцца ў рамках універсітэта:
  • стварыць сістэму бесперапыннага псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў і спрыяць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адказваюць выклікам часу;
  • садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;
  • папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.

5.  У сваёй рабоце універсітэт кіруецца:

  • Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
  • Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і;
  • Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе”;
  • дадзеным Палажэннем;
  • іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6. Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні дырэктара ўстановы адукацыі.

7. Кiраўнiцтва работай універсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце (Рэктар універсітэта).

8. У склад універсітэта ўваходзяць 2 кафедры:

  • Кафедра прававых ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння.
  • Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі і педагогікі;

9. Кіраўніцтва кафедры ажыццяўляе на грамадскіх пачатках педагагічны работнік (загадчык кафедры), якому дадзеная функцыя залічана загадам дырэктара школы.

10.  На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка “Бацькоўскі ўніверсітэт” з магчымасцю інтэрактыўных зносін мэтавай аўдыторыі. Адміністраванне рубрыкі на грамадскіх пачатках ажыццяўляе настаўнік інфарматыкі, якому дадзеная функцыя залічана загадам дырэктара школы.

II. Дзейнасць універсітэта

11. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце ажыццяўляецца зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

12. Навучальны год ва ўніверсітэце пачынаецца з 15 кастрычніка і заканчваецца не пазней за 25 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій:

1-я сесія – кастрычнік-лістапад;

2-я сесія – снежань-студзень;

3-я сесія – люты-сакавік;

4-я сесія – красавік-май.

13. Тэматыку заняткаў ва ўніверсітэце распрацоўваюць загадчыкі кафедраў з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

14. Да правядзення заняткаў ва ўніверсітэце могуць прыцягвацца на добраахвотных пачатках выкладчыкі, педагогі, выхавальнікі, спецыялісты розных абласцей, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з'яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фарміруюцца кіраўніцтвам бацькоўскага універсітэта пры падтрымцы дырэктара школы.

15. Навучанне бацькоў можа ажыццяўляцца як у вочнай, так і ў завочнай (дыстанцыйнай) формах.

16. Навучанне бацькоў арганізуецца  па цыклах:

I цыкл – для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

II цыкл – для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на IІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

III цыкл – для бацькоў вучняў, якія навучаюцца на ІІI ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

17. Вочная форма навучання складаецца з 2-х модуляў: базавы і варыятыўны.

18. Базавы модуль ўтрымлівае абавязковыя для навучання 4 курсы:

I Асновы прававых ведаў;

II Асновы узроставай і сямейнай псіхалогіі;

III Асновы педагагічных ведаў;

IV Асновы канструктыўнага ўзаемадзеяння.

Курсы базавага модуля вядуць толькі спецыялісты, якія маюць прафесійную адукацыю.

19. Варыятыўны модуль прадугледжвае навучанне “Бацька-бацька”. Вядучымі курсаў дадзенага модуля з'яўляюцца самі ініцыятыўныя бацькі, якія з'яўляюцца высока кваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесійнай або прыкладной дзейнасці.

20. Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных кірунках навучання можа выкарыстоўвацца завочная (дыстанцыйная) форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання ўжываецца і ў выпадку пагаршэння эпідэміялагічнага становішча і, у сувязі з гэтым, забароны вочных сустрэч з бацькамі.

21. Заняткі ва ўніверсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе тэарэтычных семінараў, семінараў-практыкумаў; дыскусійных заняткаў ( “круглы стол”, дыспут, дэбаты і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых і ролевых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.

22. Па заканчэнні навучальнага года пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў цыклу бацькі атрымліваюць электронны сертыфікат устаноўленага установай адукацыі ўзору.

III. Удзельнікі бацькоўскага універсітэта

Іх правы і адказнасць.

22. Усе ўдзельнікі бацькоўскага універсітэта раўнапраўныя і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленні арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у рабоце універсітэта; пашыраць тэматыку навучальных модуляў.

23. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб працы ўніверсітэта нясуць загадчыкі кафедраў і рэктар.

24. Усе ўдзельнікі універсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры паводзін.

IV. Дакументацыя універсітэта

25. Ва ўніверсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:

  • Копія загаду аб арганізацыі бацькоўскага ўніверсітэта;
  • Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;
  • План работы бацькоўскага ўніверсітэта;
  • Формы анкет для бацькоў;
  • Узор электроннага сертыфіката, усталяванага установай адукацыі ўзору.
свернуть

Сертификат

Методическая копилка

Обратная связь