Школьнае вучэбна-метадычнае аб’яднанняе класных кіраўнікоў па тэме “Фарміраванне грамадзянскіх кампетэнцый вучняў праз выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу краязнаўчай дзейнасці”
28.02.202328 лютага 2023 года ва ўстанове адукацыі прайшло школьнае вучэбна-метадычнае аб’яднанняе класных кіраўнікоў па тэме “Фарміраванне грамадзянскіх кампетэнцый вучняў праз выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу краязнаўчай дзейнасці”. У рабоце метадычнага аб’яднання прынялі ўдзел 10 класных кіраўнікоў, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.В.Скрабец..
Скрабец А.В., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, вызначыла важную ролю грамадзянска-патрыятычнага выхавання вучняў у сістэме ўсебаковага развіцця асобы.
Класныя кіраўнікі Кураш Л.У., Братцава К.К., Яхнавец В.С. падзяліліся вопытам работы па выкарыстанні ўзаемадзеяння з сям’ёй, краязнаўчай, даследчай і экскурсійнай дзейнасці пры грамадзянска-патрыятычным выхаванні вучняў.
Скрабец Л.У., кіраўніка ШВМА, абмеркавала пытанне аб выкарыстанні патэнцыялу інтэграванай бібліятэкі для фарміравання грамадзянскіх кампетэнцый вучняў. Бібліятэка на сучасным этапе – гэта інфармацыйны, навукова-метадычны і культурны цэнтр. Паміж класнымі кіраўнікамі ўстановы адукацыі і загадчыкам інтэграванай бібліятэкі Ляшук Н.А. наладжана цеснае супрацоўніцтва. Праводзяцца сумесныя выхаваўчыя мерапрыемствы, арганізоўваюцца тэматычныя выставы, якія содзейнічаюць фарміраванню грамадзянскіх кампетэнцый вучняў. Выкарыстоўваючы патэнцыял бібліятэкі, Наталля Анатольеўна аказвае дапамогу класным кіраўнікам пры падрыхтоўцы выхаваўчых мерапрыемстваў, сама ўдзельнічае ў іх правядзенні.
Практычнай часткай аб’яднання стала наведванне выхаваўчага мерапрыемства ў V класе, падрыхтаванага класным кіраўніком Святланай Іванаўнай Ханавец. Класны кіраўнік выкарыстоўваў разнастайныя формы і метады для дасягнення пастаўленых выхаваўчых задач. Вучні актыўна выконвалі прапанаваныя класным кіраўніком заданні, паказвалі свае веды аб гісторыі ўзнікнення і прымянення рэчаў беларускай гаспадаркі, аб традыцыях аднавяскоўцаў. Яны добра ведаюць беларускія святы і традыцыі. У час правядзення мерапрыемства вучні былі пазітыўна настроенымі і актыўнымі.
Вучэбна-метадычнае аб’яднанняе дае класным кіраўнікам магчымасць абмяняцца вопытам работы і пашырыць свае веды па пэўных накірунках выхаваўчай дзейнасці.