Адкрыты дыялог “Злачынствы. Правапарушэнні. Адказнасць.”

25.10.2024

З мэтай фарміравання прававой культуры вучняў і прафілактыкі правапарушэнняў ва ўстанове адукацыі 25 кастрычніка адбыўся адкрыты дыялог “Злачынствы. Правапарушэнні. Адказнасць.” У рамках мерапрыемства вучні 5-8 класаў былі азнаёмлены з артыкуламі Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, з прававымі аспектамі (узростам) наступлення адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх. У практычнай частцы мерапрыемства вучням былі прапанаваны прававыя задачы і сітуацыі, дзе неабходна было вызначыць узрост наступлення  адказнасці, правапарушэнне ці злачынства, распрацаваць выхады з сітуацыі, у якія можа трапіць падлетак.

поделиться в: