Інтэрактыўная гульня “Вучымся ўзаемадзейнічаць”
30.10.202430 кастрычніка 2024 сярод вучняў 5-6 класаў была праведзена інтэрактыўная гульня “Вучымся ўзаемадзейнічаць”. Гульня накіравана на развіцце навыкаў, якія дазваляюць паспяхова ўзаемадзейнічаць з іншымі людзьмі. Пад час інтэрактыўнай гульні дзеці засвоілі тэхніку актыўнага слухання, Я-Ты-паведамлення, тэхнікі папярэджання канфліктаў.